Павел Вент

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Вент
Павел Фёдаравіч Вендт
Павел Вент.jpg
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1880(1880-06-17)
Месца нараджэння
Дата смерці да 1971
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў пяхота
Званне генерал-маёр БНР

Павел Вент (Вэнт, сапраўднае імя: Павел Фёдаравіч Вендт; 17 чэрвеня 1880, маёнтак Крыніца, Мінская губерня, Расійская імперыя — да 1971, Прага[1], Чэхаславакія) — беларускі, расійскі і чэхаславацкі ваенны дзеяч нямецкага паходжання. Афіцэр расійскай арміі (1900—1918), генерал-маёр БНР (1919—1921), падпалкоўнік чэхаславацкай арміі (1921—1935)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шляхецкай лютэранскай сям’і абруселых немцаў. Скончыў Кадэцкі корпус, Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, электратэхнічныя курсы (інстытут), ваенна-аўтамабільную школу, Мікалаеўскую ваенную акадэмію з дадатковым курсам Генеральнага штаба.

Восенню 1918 года старшынёй Народнага сакратарыята БНР Павел Вент, як Начальнік штаба войска БНР, быў накіраваны ва УНР.

Падчас Грамадзянскай вайны ў Расіі — начальнік штаба Заходняй (Беларускай) арміі, камандзір Крымскага коннага палка. Быў у прыязных адносінах з генералам Сакіра-Яхантавым, галоўным інспектарам па фарміраванні Добраахвотніцкай арміі. Пасля выдзялення, са згоды французаў, Дзянікіным сродкаў на фарміраванне Заходняга войска Расійскай дзяржавы, у Адэсе пачалося фарміраванне Заходняй стралковай дывізіі, яе камандзірам быў прызначаны Павел Вент, якому неўзабаве надалі генеральскае званне.

Падчас эвакуацыі ў канцы сакавіка — пачатку красавіка 1919 года французаў і «добраахвотнікаў» з Адэсы, мусіла эвакуіравацца і беларуская дывізія, аднак камандзір дывізіі Павел Вент застаўся ў Адэсе і перайшоў на бок бальшавікоў. Бальшавікі на базе дывізіі пачалі фарміраванне беларускай савецкай брыгады, якая неўзабаве налічвала ўжо 10 тысяч байцоў, камандаваў брыгадай генерал Павел Вент. Нацыянальна настроеныя афіцэры выступалі за перадыслакацыю брыгады ў Мінск, каб выбіць адтуль бальшавікоў, але гэта не было дазволена. У Адэсе пачалося паўстанне М. Грыгор’ева, да якога далучыўся Павел Вент. Паўстанне было задушана, і Венту давялося ўцякаць, брыгада была адпраўлена на фронт[2].

Інструктар Генеральнага штаба Літоўскай арміі і вайсковы радца пры Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Эстоніі і Латвіі, генерал-маёр БНР, асабіста ўпаўнаважаны Радай народных міністраў БНР весці перамовы з урадам Эстоніі пра прызнанне Эстоніяй незалежнасці БНР і пра пасрэдніцтва Эстоніі з урадам Савецкай Расіі. Ліставаўся з камандзірам Асобнага атрада БНР у Эстоніі — генералам С. Булак-Балаховічам па пытаннях фарміравання атрада.

У перыяд 1921—1935 гадоў быў падпалкоўнікам у чэхаславацкай арміі.

Пахаваны на Вышаградскіх могілках.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Генерал БНР Павел Вент: на службе Беларуси и Чехии, 28.03.2019 // Tip.by
  2. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі… Т. 1, кн. 1. — С. 553.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: У 2-х кн. / Склад. С. Шупа. — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Таварыства беларускага пісьменства, 1998. — 1721 с.