Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
clean up, replaced: рлянд → рланд (2), нэлі → нелі, гірланд → гірлянд (2), панелі → панэлі using AWB |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:Палац |
[[Выява:Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок).jpg|thumb]] |
||
'''Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх''' — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Створаная князям [[Л. Святаполк-Чацвярцінскі]]м за 1 км на захад ад г.п. [[Жалудок]] ([[Шчучынскі раён]]). Уключае мураваны палац, флігель, [[млын]], якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных [[алея|алей]] [[рэгулярны парк|рэгулярнага парку]]. |
'''Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх''' — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку [[XX стагоддзе|XX ст.]] Створаная князям [[Л. Святаполк-Чацвярцінскі]]м за 1 км на захад ад г.п. [[Жалудок]] ([[Шчучынскі раён]]). Уключае мураваны палац, флігель, [[млын]], якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных [[алея|алей]] [[рэгулярны парк|рэгулярнага парку]]. |
||
Версія ад 22:38, 23 студзеня 2015
Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX ст. Створаная князям Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г.п. Жалудок (Шчучынскі раён). Уключае мураваны палац, флігель, млын, якія аб'яднаныя сеткаю ўзаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.
Палац пабудаваны ў 1908 г. у стылі неабарока паводле праекту архітэктара У. Марконі. Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронту фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.
Флігель вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.
Комплекс належыць ваеннаму ведамству. Помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок)