Жалудок
Гарадскі пасёлак
Жалудок
| ||||||||||||||||||||||||||
Жалудок[2] — гарадскі пасёлак у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. За 22 км ад г. Шчучын, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы на лініі Масты—Ліда. Насельніцтва 1 002 чал. (2017)[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з 2-й пал. 15 ст. як вялікакняжацкае ўладанне. З 1486 мястэчка, да 1567 цэнтр павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Належаў Лацкім, Сапегам, Францкевічам-Радзімінскім. У лютым 1706 галоўная кватэра шведскага караля Карла XII. У 18 — 1-й чвэрці 19 ст. уласнасць Тызенгаўзаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Віленскай губерніі. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 1962 у Шчучынскім р-не.
Першы касцёл быў закладзены ў 1490 вялікім князем Казімірам IV. У 1682 Фрацкевічы-Радзімінскія заснавалі ў Жалудку кляштар кармелітаў «старых» (па іншых дадзеных — у 1686). У 1832 кляштар скасаваны, а яго касцёл знішчаны. У 1853 пабудаваны новы парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
На пачатку 20 ст. была пабудавана сінагога, пасля другой сусветнай вайны прыстасавана пад Дом культуры.
У 1999 пабудавана з дрэва праваслаўная царква на аснове былога будынка медыцынскай установы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1829 год — 311 чал., у тым ліку 146 хрысціян і 165 іўдзеяў[3]; 1861 год — 581 чал.; 1863 год — 581 чал.; 1895 год — 674 чал.[4]; 1897 год — 1860 чал.[5], у тым ліку 1372 юдэі
- XX стагоддзе: 1905 год — 1969 чал.; 1909 год — 1969 чал.; 1919 год — 1557 чал.; 1921 год — 1552 чал. у мястэчку Жалудку і 242 чал. у фальварку Жалудку; 1940 год — 2436 чал.; 1971 год — 2,1 тыс. чал.; 1993 год — 1,8 тыс. чал.[6]; 1997 год — 1,4 тыс. чал.[7]
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 года — 1630 чал.[8]; 2006 год — 1,5 тыс. чал.[9]; 2007 год — 1,4 тыс. чал.; 2008 год — 1,4 тыс. чал.; 2009 год — 1290 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 1017 чал.[11]; 2017 год — 1002 чал.[12]; 2018 год — 972 чал.[13]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Маёнтак князёў Святаполк-Чацвярцінскіх (пач. 20 ст.)
- Царква ў імя святога вялебнага Марціна Тураўскага
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Канстанцін Тызенгаўз (1786—1853), арнітолаг
- Валерый Урублеўскі (1836—1908), удзельнік рэвалюцыйнага руху
- Вольга Галіна (Александроўская) (1899—1980), беларуская актрыса
- Андрэй Леанідавіч Гурын (нар. 1972) — беларускі ўрач-акушэр-гінеколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (2004), дацэнт (2007).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Krzywicki J. Żołudek // Жалудок // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — (польск.) S. 827.
- ↑ Шаблон:Літаратура/Даведнік па Літве і Беларусі
- ↑ Шаблюк В. Жалудок //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 363.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. С. 419.
- ↑ Шаблон:Літаратура/Памяць/Шчучынскі раён
- ↑ Шаблон:Літаратура/Турыстычная энцыкляпэдыя Беларусі
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Памылка ў зносках: тэг <ref>
з імем "2016-Estimate", вызначаны ў <references>
, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жалудок
Геаграфічныя звесткі па тэме Жалудок на OpenStreetMap
- Гісторыя Жалудка на pawet.net
- Жалудок на globus.tut.by
- Жалудок на Radzima.org
- Жалудок на jewishgen.org