Свята-Троіцкая царква (Бытча): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др - {{няма катэгорый}}, - {{тупіковы артыкул}}
др →‎Архітэктура: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 40: Радок 40:


== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
Вертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная ([[васьмярык]] на [[чацвярык|чацверыку]]) [[званіца]], спічасты [[Шацёр, архітэктура|шацёр]] якой завяршаўся [[макаўка]]й і меў слыхавыя кілепадобныя [[люкарна|люкарны]]. [[Званіца]] ўрэзана ў папярочны аб'ём [[прытвор]]а, які праз трапезную далучаецца да кубападобнай малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным [[Барабан, архітэктура|барабанам]] з [[цыбулепадобная галоўка|цыбулепадобнай галоўкай]]. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя [[франтон]]ы і [[арка|аркі]], здвоеныя бочкападобныя [[паўкалона|паўкалоны]], цыбулепадобныя [[купал]]ы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны [[філёнга]]вым [[Фрыз, архітэктура|фрызам]] і вуглавымі [[Лапатка, архітэктура|лапаткамі]] з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Вертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная ([[васьмярык]] на [[Чацвярык, збудаванне|чацверыку]]) [[званіца]], спічасты [[Шацёр, архітэктура|шацёр]] якой завяршаўся [[макаўка]]й і меў слыхавыя кілепадобныя [[люкарна|люкарны]]. [[Званіца]] ўрэзана ў папярочны аб'ём [[прытвор]]а, які праз трапезную далучаецца да кубападобнай малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным [[Барабан, архітэктура|барабанам]] з [[цыбулепадобная галоўка|цыбулепадобнай галоўкай]]. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя [[франтон]]ы і [[арка|аркі]], здвоеныя бочкападобныя [[паўкалона|паўкалоны]], цыбулепадобныя [[купал]]ы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны [[філёнга]]вым [[Фрыз, архітэктура|фрызам]] і вуглавымі [[Лапатка, архітэктура|лапаткамі]] з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.


=== Інтэр'ер ===
=== Інтэр'ер ===

Версія ад 20:56, 15 лютага 2015

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
54°18′40″ пн. ш. 28°24′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бытча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Барысаўская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1891 год
Map

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Бытча (Барысаўскі раён). Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Пабудавана ў 1891 г. з цэглы на месцы старога храма[1]. Зруйнаваны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адноўлена ў 1990-я гг.

Архітэктура

Вертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, спічасты шацёр якой завяршаўся макаўкай і меў слыхавыя кілепадобныя люкарны. Званіца ўрэзана ў папярочны аб'ём прытвора, які праз трапезную далучаецца да кубападобнай малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўкалоны, цыбулепадобныя купалы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Інтэр'ер

Унутраная прастора царквы складаецца з рознавялікіх, размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі памяшканняў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Па баках прытвора і апсіды вылучаны бакоўкі. Памяшканні перакрыты драўлянымі корабамі скляпеннямі і аб'яднаны шырокімі лучковымі аркамі.

Хрысцільная царква

З правага боку ад храма стаяла хрысцільная царква — прамавугольны ў плане драўляны будынак з апсідным 3-сценкам, накрыты 2-схільным з вальмамі дахам. Над якім узвышаліся 2 макаўкі.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 320, арк. 141.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі