Перайсці да зместу

Барысаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барысаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Барысаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Карповіч[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 51,57 %, руская 45,49 %
Размаўляюць дома: беларуская 16,26 %, руская 80,07 %[2]
Насельніцтва (2009)
188 142 чал.[2] (1-е месца)
Шчыльнасць 62,98 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 84,79 %,
рускія — 11,12 %,
украінцы — 1,76 %,
іншыя — 2,33 %[2]
Плошча 2 987,63[3]
(1-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 285,3 м
Барысаўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Знаходзіцца на паўночным усходзе вобласці, цэнтр — горад Барысаў. На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — з Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Мінскай вобласці, на поўначы — з Віцебскай вобласцю.

Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. Вялікая частка раёна размешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Мінскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максімальная — 285,3 м. Найвышэйшая кропка Барысаўскага раёна не мае асабістай назвы, знаходзіцца на мяжы з Докшыцкім раёнам, у кіламетры на поўдзень ад Дамашкаўскага возера.

Галоўныя рэкі — Бярэзіна, Пліса, Бобр, Гайна, Сха, Цна, Мужанка, Нача, Рова, Бродня. На тэрыторыі раёна знаходзіцца возера Палік. Іншыя рэкі: Гурба, Жартайка, Мрай.

Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глін.

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 18,2 °C. Сярэднегадовая колькасць ападкаў складае 647 мм. Вегетацыйны перыяд — 187 дзён.

Лясы (51 % тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёна. Пад балотамі знаходзіцца 13 % тэрыторыі. У межах раёна размяшчаецца частка Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Тэрыторыя Барысаўшчыны была заселеная яшчэ ў эпоху мезаліту (IX—V тысячагоддзе да н.э.). Стаянкі гэтага перыяду былі на тэрыторыі цяперашніх вёсак Вялікае Стахава, Глівін, Чарневічы.

У месцах, адпаведных сучаснай Барысаўшчыне, археолагамі знойдзены прадметы, якія сведчаць аб жыццядзейнасці чалавека эпохі неаліту (IV—II тысячагоддзе да н.э.). Гэта тэрыторыя вёсак Аздяцічы, Слабодка, Чэрнеўка.

У VII—IX стагоддзях нашай эры на землях раёна жылі крывічы. З тых часоў захаваліся вёскі Вяляцічы і Ратуцічы.

З X стагоддзя тэрыторыя сучаснага Барысаўскага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства.

Гісторыя горада Барысава ўзыходзіць да пачатку XII стагоддзя. У 1102 годзе полацкі князь Барыс Усяслававіч, вяртаючыся з паходу на яцвяг, заснаваў на левым беразе Бярэзіны горад і назваў яго сваім імем. У «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» гаворыцца, што Барысаў быў заснаваны, каб «нак вечной граници умоцнити межи Литвою и князством Полоцким». У канцы XIII стагоддзя ён становіцца горадам — крэпасцю Полацкага княства.

Падчас руска-французскай вайны 1812 года, за 15 км на паўночны захад ад Барысава, на рацэ Бярэзіна ля вёскі Студзёнка, войскі Расійскай імперыі разбілі армію Напалеона (Бітва на Бярэзіне). Аб гэтым сведчаць устляваныя на месцы пераправы, на правым і левым берагах Бярэзіны, помнікі рускім і французскім воінам.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Барысаў. 20 жніўня 1924 года падзелены на 17 сельсаветаў: Аздзяціцкі, Бродаўскі, Бытчанскі, Велікастахаўскі, Вяляціцкі, Глівінскі, Жыцькаўскі, Забашавіцкі (Забашаўскі), Зачысценскі (Зачысцкі), Кішчына-Слабадскі, Лошніцкі, Мётчанскі, Навасёлкаўскі (Навасельскі), Неманіцкі, Перасадскі, Хахлолецкі (Хаўхоліцкі), Чарневіцкі. 21 жніўня 1925 года ўтвораны Веліканегнавіцкі сельсавет; Кішчына-Слабадскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы перададзены ў Зембінскі раён. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Зембінскі, Карсакавіцкі, Касцюкоўскі (Касцюковіцкі), Кішчына-Слабадскі і Хахлолецкі (Хаўхоліцкі) сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. 10 студзеня 1929 года ўтвораны Лозінскі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 18 студзеня 1931 года ўтвораны Прыгарадны сельсавет. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Баранскі і Жортайскі сельсаветы скасаванага Халопеніцкага раёна. 12 лютага 1935 года Баранскі і Жортайскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Халопеніцкага раёна. 23 жніўня 1937 года скасаваны Лозінскі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Барысаў атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання, статус Зембіна паніжаны да вёскі, утвораны Зембінскі 2-гі сельсавет (на базе скасаванага местачковага), Зембінскі сельсавет перайменаваны ў Зембінскі 1-шы сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бродаўскі, Зембінскі 1-шы, Зембінскі 2-гі, Касцюкоўскі і Хаўхоліцкі сельсаветы, утвораны Зембінскі сельсавет. 8 красавіка 1957 года Жыцькаўскі сельсавет перайменаваны ў Бродаўскі. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Іканскі і Мсціжскі сельсаветы скасаванага Бягомльскага раёна, Маісееўшчынскі сельсавет сакасаванага Халопеніцкага раёна, 25 снежня 1962 года — рабочы пасёлак Зялёны Бор, гарадскі пасёлак Жодзіна і Жодзінскі сельсавет скасаванага Смалявіцкага раёна. 7 сакавіка 1963 года Жодзіна атрымала статус горада. 17 жніўня 1963 года ўтвораны Траянаўскі і Хаўхоліцкі сельсаветы, скасаваны Бытчанскі і Веліканегнавіцкі сельсаветы. 6 студзеня 1965 года рабочы пасёлак Зялёны Бор, горад Жодзіна і Жодзінскі сельсавет перададзены адноўленаму Смалявіцкаму раёну. 16 студзеня 1969 года Велікастахаўскі сельсавет перайменаваны ў Весялоўскі. 31 ліпеня 2006 года горад Барысаў і Барысаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны Бродаўскі, Карсакавіцкі, Кішчынаслабодскі, Хаўхоліцкі і Чарневіцкі сельсаветы[4], 28 мая 2013 года — Аздзяціцкі, Забашавіцкі, Навасёлкаўскі і Траянаўскі сельсаветы[5], 30 сакавіка 2016 года — Зачысцкі сельсавет[6].

Агульная колькасць насельніцтва Барысаўскага раёна, па даных на 1 студзеня 2010 года, складае 187 600 чалавек, з іх:

  • гарадскога — 147 100 чалавек;
  • сельскага — 40 500 чалавек.

Колькасць населеных пунктаў — 300.

Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёна, паводле звестак на 1.01.2008 г., з’яўляюцца:

За 2009 год насельніцтва раёна скарацілася амаль на 5 тыс. чалавек.

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчванні льну. Пасевы зерневых і кармавых культур, бульбы. Распаўсюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасці.

Раён перасякаюць чыгунка і рэспубліканская аўтамагістраль Мінск — Масква М1, аўтадарогі на Бягомль, Беразіно, Плешчаніцы.

Сродкі масавай інфармацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні:

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9