Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Artificial123 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.
* Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.

{{зноскі}}


[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]
[[Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка]]

Версія ад 17:30, 21 лютага 2015

Шыльда місіі

Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі — дыпламатычна-консульская ўстанова БНР.

Накіравана ў верасні 1919 г. Радай Народных міністраў на чале з А.І. Луцкевічам і была створана на аснове консульства БНР у Рызе, кіраўніком прызначаны Канстанцін Езавітаў, вайсковым райцам Павел Вент, сакратаром Янка Чарапук. Місіі даручалася весці дыпламатычна-консульскую працу, займацца фарміраваннем узброеных сіл і партызанскіх атрадаў для падтрымкі «зялёнага» руху на Віцебшчыне, наладзіць сувязі з Паўночна-Заходнім урадам Расіі (Юдзенічам) з тым, каб дабіцца прызнання БНР. У снежні 1919 пры місіі былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне), Лібаве (Ліепаі) і Тамерфорсе (Тампэрэ). Таксама місія мела свае прэс-бюро. 5 лістапада 1919 урад БНР дазволіў беларускім дыпламатычным прадстаўніцтвам у Латвіі набіраць беларусаў у асобныя атрады ў складзе латвійскага войска. У пач. 1920 па ініцыятыве К. Езавітава ў Рызе створаная арганізацыя «Бацькаўшчына».

Ажыццяўляла палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва Асобным атрадам БНР на чале з С. Булак-Булаховічам, змагалася за ўдзел БНР Канферэнціі балтыйскіх дзяржаў[1].

Місія дзейнічала да 1 лютага 1921. Рапарты місіі захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (Фонд 325. Воп. 1. Спр. 59.).

Літаратура

  • Ціхаміраў А. Балтыйскі вектар у беларускай палітыцы ў 1916—1920 гг. // Журнал международного права и международных отношений, 2006 — № 1.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Б. И. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.; Маст. Э. Э. Жакевiч. — Мн.:БелЭн, 1994. — Т. 2:Беліцк-Гімн. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.