Янот-паласкун: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Распаўсюджанне: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (4) using AWB
Радок 34: Радок 34:


[[Катэгорыя:Сабачыя]]
[[Катэгорыя:Сабачыя]]
{{Link FA|de}}
{{Link FA|en}}
{{Link FA|hr}}
{{Link FA|sv}}

Версія ад 22:36, 2 сакавіка 2015

Янот-паласкун

Янот-паласкун
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Procyon lotor Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180575
NCBI  9654
EOL  328598
FW  50729

Янот-паласкун, або Амерыканскі янот[1] (Procyon lotor) — драпежнае млекакормячых роду яноты сямейства янотавыя.

Знешні выгляд

Ростам з сабаку сярэдняй велічыні. Даўжыня цела 45-60 см, хваста 20-25 см; маса 5-9 кг. Целасклад шчыльны, каржакаваты; лапы кароткія, з настолькі развітымі пальцамі, што сляды нагадваюць адбітак чалавечай далоні. Галава шырокая з кароткай завостранай пысай і круглявымі вушамі.

Лапы янота кароткія, з развітымі пальцамі

Футра ў янота густое, карычнева-шэрае. Па баках галавы яно трохі даўжэйшае і ўтварае «бакенбарды». На мордзе характэрная маска — чорная з белымі валаскамі. На хвасце 5-10 шырокіх чорных або бурых «кольцаў».

Распаўсюджанне

Янот-паласкун распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, ад Панамскага перашыйка да паўднёвых правінцый Канады. Яго акліматызацыя праводзілася ў Германіі і на тэрыторыі былога Савецкага Саюза (найбольш удала на поўдні Беларусі (гл. Заказнік Нізоўе Случы, 1954 г.) і ў Азербайджане); з пунктаў выпуску янот перабраўся ў Францыю і іншыя еўрапейскія краіны.

Зноскі

  1. Напісанне Янот-паласкун, Амерыканскі янот у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.275