Фазы Месяца: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
др вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 7: Радок 7:
== Прырода фаз ==
== Прырода фаз ==


Змена фазы Месяца абумоўлена зменамі ва ўмовах асвятлення Сонцам цёмнага шара Месяца пры яго руху па [[Арбіта|арбіце]]. Са змяненнем узаемнага размяшчэння [[Зямля|Зямлі]], Месяца і Сонца [[Тэрмінатар, астраномія|тэрмінатар]] (мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца) перамяшчаецца, што і выклікае змяненне абрысаў бачнай часткі Месяца.
Змена фазы Месяца абумоўлена зменамі ва ўмовах асвятлення Сонцам цёмнага шара Месяца пры яго руху па [[Арбіта|арбіце]]. Са змяненнем узаемнага размяшчэння [[Планета Зямля|Зямлі]], Месяца і Сонца [[Тэрмінатар, астраномія|тэрмінатар]] (мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца) перамяшчаецца, што і выклікае змяненне абрысаў бачнай часткі Месяца.


== Змены бачнай формы Месяца ==
== Змены бачнай формы Месяца ==
Радок 38: Радок 38:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

* [http://www.rodurago.de/en/index.php?site=details&link=calendar месяцовы каляндар з месяцам, фазы росту, наладв і месяцовае зацьменне для больш за 1200 гарадоў свету] {{ref-en}}
* [http://www.rodurago.de/en/index.php?site=details&link=calendar месяцовы каляндар з месяцам, фазы росту, наладв і месяцовае зацьменне для больш за 1200 гарадоў свету] {{ref-en}}
* [http://redday.ru/moon/ Календарь фаз Луны] {{ref-ru}}
* [http://redday.ru/moon/ Календарь фаз Луны] {{ref-ru}}

Версія ад 18:57, 5 сакавіка 2015

Фазы Месяца
Паўмесяц над Зямлёй

Фазы Месяца — станы асвятлення Месяца Сонцам, якія перыядычна змяняюцца.

Прырода фаз

Змена фазы Месяца абумоўлена зменамі ва ўмовах асвятлення Сонцам цёмнага шара Месяца пры яго руху па арбіце. Са змяненнем узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца тэрмінатар (мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца) перамяшчаецца, што і выклікае змяненне абрысаў бачнай часткі Месяца.

Змены бачнай формы Месяца

Паколькі Месяц — сферычнае цела, пры яго частковым асвятленні збоку ўзнікае «серп». Асветлены бок месяца заўсёды паказвае ў бок Сонца, нават калі яно схавана за гарызонтам.

Працягласць поўнай змены фаз Месяца (так званы сінадычны месяц) непастаянная з-за эліптычнасці месяцовай арбіты, і вар'іруецца ад 29,25 да 29,83 зямных сонечных сутак. Сярэдні сінадычны месяц складае 29,5305882 сутак (29 сутак 12 гадзін 44 хвіліны 2,82 секунды)[1].

У фазах Месяца, блізкіх да маладзіка (у пачатку першай чвэрці і ў канцы апошняй чвэрці), пры вельмі вузкім сярпе, неасветленая частка ўтварае т. зв. попельнае святло Месяца — бачнае свячэнне неасветленай прамым сонечным святлом паверхні характэрнага попельнага колеру.

Месяц па сваім шляху вакол Зямлі асвятляецца Сонцам, ён сам не свеціцца.
1. маладзік,
3. першая чвэрць,
5. поўня, 7. апошняя чвэрць.
Фазы Месяца

Цікавыя факты

Звычайна, на кожны каляндарны месяц выпадае па адным поўніку, але паколькі фазы Месяца змяняюцца трохі хутчэй, чым 12 раз у годзе, часам здараецца і другая поўня за месяц, т. зв. блакітны месяц.

У снежні 2009 года шэраг СМІ[2] паведаміў, што група аналітыкаў інвестыцыйнага банка «Macquarie Securities» (Аўстралія) на аснове ўласнага даследавання прыйшла да высновы аб уплыве месяцовых фаз на дынаміку індэксаў сусветных фінансавых рынкаў [3].

Таксама прадстаўнікі брытанскай паліцыі заявілі пра сувязь месяцовых фаз з узроўнем гвалту[4].

Антычны медык Гален звязваў боль, якую адчуваюць жанчыны падчас перадменструальнага сіндрому з фазамі Месяца.

Фазы Месяца ва Унікодзе

Выкарыстоўваюцца сімвалы ад U+1F311 да U+1F318:

🌑 🌒 🌓 🌔 🌕 🌖 🌗 🌘

Зноскі

Спасылкі