Фазы Месяца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фазы Месяца
Паўмесяц над Зямлёй

Фазы Месяца — станы асвятлення Месяца Сонцам, якія перыядычна змяняюцца.

Прырода фаз[правіць | правіць зыходнік]

Змена фазы Месяца абумоўлена зменамі ва ўмовах асвятлення Сонцам цёмнага шара Месяца пры яго руху па арбіце. Са змяненнем узаемнага размяшчэння Зямлі, Месяца і Сонца тэрмінатар (мяжа паміж асветленай і неасветленай часткамі дыска Месяца) перамяшчаецца, што і выклікае змяненне абрысаў бачнай часткі Месяца.

Змены бачнай формы Месяца[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі Месяц — сферычнае цела, пры яго частковым асвятленні збоку ўзнікае «серп». Асветлены бок месяца заўсёды паказвае ў бок Сонца, нават калі яно схавана за гарызонтам.

Працягласць поўнай змены фаз Месяца (так званы сінадычны месяц) непастаянная з-за эліптычнасці месяцавай арбіты, і вар'іруецца ад 29,25 да 29,83 зямных сонечных сутак. Сярэдні сінадычны месяц складае 29,5305882 сутак (29 сутак 12 гадзін 44 хвіліны 2,82 секунды)[1].

У фазах Месяца, блізкіх да маладзіка (у пачатку першай чвэрці і ў канцы апошняй чвэрці), пры вельмі вузкім сярпе, неасветленая частка ўтварае т. зв. попельнае святло Месяца — бачнае свячэнне неасветленай прамым сонечным святлом паверхні характэрнага попельнага колеру.

Месяц па сваім шляху вакол Зямлі асвятляецца Сонцам, ён сам не свеціцца.
1 – маладзік, 2 – малады месяц, 3 – першая чвэрць, 4 – прыбываючы месяц, 5 – поўня, 6 – убываючы месяц, 7 – апошняя чвэрць, 8 – стары месяц.
Фазы Месяца

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна, на кожны каляндарны месяц выпадае па адным поўніку, але паколькі фазы Месяца змяняюцца трохі хутчэй, чым 12 раз у годзе, часам здараецца і другая поўня за месяц, т. зв. блакітны месяц.

У снежні 2009 года шэраг СМІ[2] паведаміў, што група аналітыкаў інвестыцыйнага банка «Macquarie Securities» (Аўстралія) на аснове ўласнага даследавання прыйшла да высновы аб уплыве месяцавых фаз на дынаміку індэксаў сусветных фінансавых рынкаў [3].

Таксама прадстаўнікі брытанскай паліцыі заявілі пра сувязь месяцавых фаз з узроўнем гвалту[4].

Антычны медык Гален звязваў боль, якую адчуваюць жанчыны падчас перадменструальнага сіндрому з фазамі Месяца.

Фазы Месяца ва Унікодзе[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваюцца сімвалы ад U+1F311 да U+1F318:

🌑 🌒 🌓 🌔 🌕 🌖 🌗 🌘

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]