Перайсці да зместу

Арбіта Месяца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арбіта Месяца — траекторыя, па якой Месяц круціцца вакол агульнага з Зямлёй цэнтра мас, які знаходзіцца прыкладна ў 4700 км ад цэнтра Зямлі. Кожны абарот займае 27,3 зямных сутак і называецца сідэрычным месяцам. У сярэднім Месяц аддалены ад цэнтра Зямлі на 60 зямных радыусаў, што складае 385000 км. Маючы арбітальную хуткасць ў 1023 м/с, Месяц кожную гадзіну на небасхіле перамяшчаецца на 0,5° адносна зорак, што прыкладна супадае з яго бачным дыяметрам. У адрозненне ад большасці спадарожнікаў планет Сонечнай сістэмы, арбіта Месяца практычна ляжыць у плоскасці экліптыкі (нахіленне усяго 5,1°), а не ў плоскасці зямнога экватара.

Параметр орбиты Значение
Вялікая паўвось384748 км [1]
Сярэдняя адлегласць паміж цэнтрамі Зямлі і Месяца385000 км [2]
Адлегласць у перыгеі~362600 km
(356400-370400 км)
Адлегласць ў апагеі~405400 km
(404000-406700 км)
Сярэдні эксцэнтрысітэт0,0549006
(0,026 – 0,077)[3]
Сярэдняе нахіленне арбіты да экліптыкі5,14°
(4,99 – 5,30)[3]
Сярэдні нахіл восі вярчэння6,58°
Сярэдняе нахіленне месяцавага экватара да экліптыкі1,543°
Перыяд месяцавай прэцэсіі18,5996 гадоў

Зноскі

  1. ↑ M. Chapront-Touzé, J. Chapront (1983). The lunar ephemeris ELP-2000. Astronomy & Astrophysics. 124: 54. Bibcode:1983A&A...124...50C.
  2. ↑ M. Chapront-Touzé, J. Chapront (1988). ELP2000-85: a semi-analytical lunar ephemeris adequate for historical times. Astronomy & Astrophysics. 190: 351. Bibcode:1988A&A...190..342C.
  3. 1 2 Jean Meeus, Mathematical astronomy morsels (Richmond, VA: Willmann-Bell, 1997) 11–12.