Свята-Пакроўская царква (Турэц): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Беларусі]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1888 годзе]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1888 годзе]]
[[Катэгорыя:Вёска Турэц]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі]]

Версія ад 20:25, 6 красавіка 2015

Свята-Пакроўская царква ў Турцы

Турэцкая Пакроўская царкваправаслаўны храм у в. Турэц, помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.

Іканастас

Пабудавана ў 1888 годзе з бутавага каменю і цэглы. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему (званіца, трапезная, асноўны трохнефны аб'ём у выглядзе крыжа і апсіда). У архітэктуры храма выкарыстаны элементы і формы старажытна-рускага дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах прытвораў, ліштвы акон, трохлопасцевыя какошнікі на фасадах, пяцікупальная кампазіцыя асноўнага аб’ёму, цыбулепадобныя рабрыстыя купалы на 8-гранных барабанах галоўнага аб’ёму і на двухяруснай званіцы. Спалучэнне прыроднага каменю і атынкаваных белых дэталей дэкору ўзбагачае архітэктурна-мастацкія якасці помніка. У інтэр'еры трапезная раскрываецца ў цэнтральны неф арачным прасветам. Пазалочаны іканастас выкананы ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 470

Спасылкі