Хроніка Быхаўца: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др удакладненне |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная у ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10% тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў. |
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная у ХVII томе [[ПСРЛ|Поўнага збору рускіх летапісаў]] ([[1907]]). [[М. Улашчык]] даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10% тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў. |
||
Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз |
Твор пачынаецца з [[легенда аб Палемоне|апісання бегства «рымлян»]]<ref>Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|Хронікі ВКЛ]], затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню [[Мацей Стрыйкоўскі|Стрыйкоўскім]]. </ref>, і завяршаецца разгромам крымскіх татараў [[бітва пад Клецкам, 1506|пад Клецкам]] (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту [[ВКЛ]], ухваляецца замежная палітыка [[Вітаўт]]а, яго роля ў [[Грунвальдская бітва, 1410|Грунвальдскай бітве]]. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам. |
||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{Літ|1={{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.53,54.}} |
{{Літ|1={{крыніцы/Белазаровіч Гістарыяграфія}} С.53,54.}} |
Версія ад 18:08, 24 верасня 2008
Шаблон:Вызнч: летапісны звод з ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, адзін з агульнадзяржаўных зводаў ВКЛ. У літоўскай гістарыяграфіі азначаецца таксама як «3-я рэдакцыя Літоўскай хронікі».
Звод быў складзены ў сяр. 16 ст., і дайшоў да нашых часоў у адзіным спісе, зробленым у канцы 17 — пач.18 ст. Звод захоўваўся ў маёнтку шляхціца А. Быхаўца «Магілёўцы»[1], адсюль назва. Быхавец пераслаў рукапіс Т. Нарбуту (1834).
Доўгі час крыніца лічылася фальсіфікатам, які прыпісвалі Т. Нарбуту, які ўпершыню выдаў «Хроніку Быхаўца» ў серыі «Помнікі літоўскай гісторыі» (1846), пасля чаго рукапіс знік без следу. Гэта, а таксама супярэчнасці і анахранізмы ў тэксце, дало падставы для думкі аб фальсіфікацыі. Але з сапраўднасцю дакумента згадзіліся шматлікія расійскія, беларускія і польскія гісторыкі. За некалькі гадоў перад Нарбутам урывак з хронікі (фрагмент аб забойстве вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча 1440 году) надрукаваў настаўнік Віленскай гімназіі Г. Клімашэўскі, які чытаў рукапіс яшчэ ў маёнтку Быхаўца.
У другі раз «Хроніка Быхаўца» была апублікаваная у ХVII томе Поўнага збору рускіх летапісаў (1907). М. Улашчык даказаў, што ў дадзеным летапісе не хапае толькі 10% тэксту, а складзены ён быў у 1530-я гг. аўтарам, блізкім да магнатаў Гаштольдаў і Алелькавічаў.
Твор пачынаецца з апісання бегства «рымлян»[2], і завяршаецца разгромам крымскіх татараў пад Клецкам (1506). Асноўная тэма твору — ваенна-патрыятычная, таму падкрэслены факты тэрытарыяльнага росту ВКЛ, ухваляецца замежная палітыка Вітаўта, яго роля ў Грунвальдскай бітве. Адчуваецца антыпольская скіраванасць у выкладанні матэрыялу. Так, Польшча апісваецца як галоўны вораг незалежнасці ВКЛ. З той прычыны, што «Хроніка» стваралася ў перыяд да Люблінскай уніі, высока ацэнена роля беларуска-літоўскай шляхты ў гісторыі краіны, выказана заклапочанасць яе лёсам.
Зноскі
- ↑ Сучасная вёска Магілёўцы, Пружанскі раён.
- ↑ Палемон у самым пачатку рукапісу адзін раз названы Апалонам, але ўжо на наступнай старонцы — Палемонам. Пачатак гісторыі пра Палемона не ў поўнай меры адпавядае версіі Хронікі ВКЛ, затое амаль даслоўна супадае з адной з цытатаў, прыведзеных па гэтаму пытанню Стрыйкоўскім.