Лічба: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
жах |
перапісана нанова |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Лічба''' |
'''Лічба''' — [[знак]]і, якія ўжываюцца ў той ці іншай [[сістэма злічэння|сістэме злічэння]] для абазначэння і запісу [[лік]]аў. У агульнапашынарай [[дзесятковая сістэма злічэння|дзесятковай сістэме злічэння]] ўжываюцца [[арабскія лічбы]]. У вузкім сэнсе — знакі 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9. |
||
{{дапісаць}} |
|||
Найбольш раннім з'яўляецца запіс лікаў [[слова]]мі, які захоўваўся, напрыклад, у матэматыкаў [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]] і [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]] да 10 стагоддя. З развіццём [[эканоміка|эканомікі]] ўзнікла неабходнасць стварэння больш дасканалых спосабаў абазначэння лікаў і распрацоўкі прынцыпаў іх запісу (сістэм лічэння). Самыя старажытныя лічбы з'явіліся ў 3-2 тысячагоддзі да н.э. ([[Вавілон]], [[Старажытны Егіпет]], Кітай). Напрыклад, вавілонскія лічбы ўяўлялі сабой клінапісныя знакі для абазначэння лікаў 1, 10 і 100 (ці толькі 1 і 10); астатнія натуральныя лікі запісвалі з дапамогай іх злучэння. У егіпецкай іерагліфічнай нумарацыі існавалі асобныя знакі для абазначэння адзінак дзесятковых разрадаў. З 1-га тыс. да н.э. многія народы (грэкі, фінікійцы, арабы, армяне і іншыя) з алфавітным пісьмом лічбы абазначалі літарамі алфавіта; у славянскай нумарацыі ставіўся спецыяльны знак (цітла). У сярэднія вякі ў Еўропе карысталіся рымскай нумарацыяй, у якой асобнымі знакамі (рымскімі лічбамі) можна было запісаць любы лік да мільёна. Больш дасканалая нумарацыя ўзнікла ў Індыі не пазней 5 стагоддзя; у Еўропу яе перанеслі арабы (адсюль назва [[арабскія лічбы]]); сучасная дзесятковая сістэма злічэння вядома з 15 стагоддзя. |
|||
== Літаратура == |
|||
* {{Крыніцы/БелЭн|9}} |
|||
[[Катэгорыя:Сістэмы злічэння]] |
[[Катэгорыя:Сістэмы злічэння]] |
||
[[Катэгорыя:Арыфметыка]] |
[[Катэгорыя:Арыфметыка]] |
Версія ад 21:02, 11 сакавіка 2016
Лічба — знакі, якія ўжываюцца ў той ці іншай сістэме злічэння для абазначэння і запісу лікаў. У агульнапашынарай дзесятковай сістэме злічэння ўжываюцца арабскія лічбы. У вузкім сэнсе — знакі 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9.
Найбольш раннім з'яўляецца запіс лікаў словамі, які захоўваўся, напрыклад, у матэматыкаў Сярэдняй Азіі і Блізкага Усходу да 10 стагоддя. З развіццём эканомікі ўзнікла неабходнасць стварэння больш дасканалых спосабаў абазначэння лікаў і распрацоўкі прынцыпаў іх запісу (сістэм лічэння). Самыя старажытныя лічбы з'явіліся ў 3-2 тысячагоддзі да н.э. (Вавілон, Старажытны Егіпет, Кітай). Напрыклад, вавілонскія лічбы ўяўлялі сабой клінапісныя знакі для абазначэння лікаў 1, 10 і 100 (ці толькі 1 і 10); астатнія натуральныя лікі запісвалі з дапамогай іх злучэння. У егіпецкай іерагліфічнай нумарацыі існавалі асобныя знакі для абазначэння адзінак дзесятковых разрадаў. З 1-га тыс. да н.э. многія народы (грэкі, фінікійцы, арабы, армяне і іншыя) з алфавітным пісьмом лічбы абазначалі літарамі алфавіта; у славянскай нумарацыі ставіўся спецыяльны знак (цітла). У сярэднія вякі ў Еўропе карысталіся рымскай нумарацыяй, у якой асобнымі знакамі (рымскімі лічбамі) можна было запісаць любы лік да мільёна. Больш дасканалая нумарацыя ўзнікла ў Індыі не пазней 5 стагоддзя; у Еўропу яе перанеслі арабы (адсюль назва арабскія лічбы); сучасная дзесятковая сістэма злічэння вядома з 15 стагоддзя.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).