Парменіён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
.крыніца — uk:Парменіон
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{ваенны дзеяч}}
'''Парменіён''' ({{lang-el|Παρμενίων}}) — палкаводзец [[Філіп II Македонскі | Філіпа II]] і [[Аляксандр Македонскі | Аляксандра Македонскага]].
'''Парменіён''' ({{lang-el|Παρμενίων}}) — палкаводзец [[Філіп II Македонскі | Філіпа II]] і [[Аляксандр Македонскі | Аляксандра Македонскага]].



Версія ад 07:21, 13 сакавіка 2018

Парменіён
Дата нараджэння 400 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 329 да н.э.
Месца смерці
Бацька Philotas[d]
Дзеці Philotas[d] і Nicanor[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Старажытная Македонія
Род войскаў Ancient Macedonian army[d] і Pezhetairos[d]
Званне генерал
Бітвы/войны

Парменіён (грэч. Παρμενίων) — палкаводзец Філіпа II і Аляксандра Македонскага.

Біяграфія

Парменіён паходзіў з македонскай знатнага роду. Ужо ў часы кіравання Філіпа выпрабаваны палкаводзец. Перамог у 356 да н.э. ілірыйцаў, браў у аблогу ў 347 да н.э. Галас у Фтыятыдзе, вёў з афінянамі перамовы пра мір, а ў 342 да н.э. пасланы ў Эўбею супраць Эрэтрыі і Арэя, каб там абараняць інтарэсы македанян.

337 да н.э. разам з вайскаводамі Аталам і Амінтам ён пасланы ў Азію, каб вызваліць грэчаскія гарады і падрыхтавацца да вайны з персамі [1]. 336 да н.э. распачаў ваенныя дзеянні супраць персаў ў Эалідзе. Узімку 335—334 да н.э. Парменіён вярнуўся ў [Старажытная Македонія | Македонію], пасля барацьбы з Аталам, і прыняў удзел у нарадзе наконт новага персідскага паходу. Сярод палкаводцаў Аляксандра Парменіён быў найбольш дасведчаным.

Калі Аляксандр прыбыў у Азію, Парменіён быў начальнікам пяхоты, а яго сын Філота — македонскай конніцы — гетайраў. Ён не раіў змагацца пры Граніку, заваяваў Фрыгію і ў Гордыі злучыўся зноў з Аляксандрам.

Увесь час раячы цару быць асцярожным і ўмераным, Парменіён засцерагаў яго ад лекара Філіпа і неаднаразова ўгаворваў прыняць умовы міру, прапанаваныя персідскім царом [2] Пры Арбелі, па яго парадзе, напалі ноччу на ворага; у бітве ён камандаваў левым флангам, але, верагодна, не выканаў у дакладнасці сваіх абавязкаў. Аляксандр хоць і падарыў яму шыкоўны дом Багоя (Βαγώας), але не ўзяў яго далей з сабой, пакінуўшы яго намеснікам у Экбатанах [3] Парменіён асуджаў гонар і высакамернасць свайго сына Філоты, і як многіх іншых знатных македанян, быў, верагодна, незадаволены ўчынкамі Аляксандра.

У кастрычніку 330 да н.э. Філоту абвінавацілі ў змове супраць Аляксандра. Змова гэта стала вынікам незадаволенасці Аляксандрам, які ўвёў персідскія звычаі і звяртаўся са сваімі вайскаводамі як дынаст. Пад катаваннямі Філота прызнаўся ў сваіх задумах, а таксама наклікаў падазрэнні на Парменіёна, хоць і адмаўляў ўдзел бацькі ў змове. Парменіён карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод салдат, у яго руках былі войскі, царская казна і ўменне ваяваць. Аляксандр лічыў небяспечным даводзіць справу да суда і паслаў давераную асобу з лістамі да ваеначальнікаў пры Парменіёне. Клеандр, стратэг пры Парменіёне, забіў 70-гадовага Парменіёна, а яго галаву адаслаў Аляксандру [4][5]. Цела Парменіёна, асцерагаючыся гневу Аляксандра, пахавалі не адразу, але ўсё ж пад ціскам салдат пахавалі.

Зноскі

  1. Юстын 9, 5
  2. Плутарх. Аляксандр. 29 32.
  3. Плутарх. Аляксандр. 33.
  4. Плутарх. Аляксандр. 49
  5. Юстын. 12, 5

Спасылкі