Сэрвач (прыток Віліі): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др робат Мяняем: ru:Сервач (река) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Рэкі Беларусі]] |
||
[[ru:Сервач ( |
[[ru:Сервач (приток Вилии)]] |
Версія ад 14:28, 9 ліпеня 2009
Шаблон:Вызн — рака ў Докшыцкім, Мядзельскім і Вілейскім раёнах Беларусі, правы прыток Віліі. Даўжыня 85 км. Вадазбор 1105 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Асноўныя прытокі
Справа: Патачанка, Наква Злева: Сэрвач, Галядза, Зуйка
На рацэ
Гарадскія пасёлкі: Крывічы (пры ўпадзенні р. Наквы) Зоны адпачынку: Вілейка
Агульнае
Выцякае на паўднёвы захад з возера Сэрвач Докшыцкага раёна, упадае ў Вілейскае вадасховішча на паўднёвы ўсход ад в. Людвінова Вілейскага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка.
Даліна ў верхнім і месцамі ў сярэднім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Пойма двухбаковая, слабаперасечаная, у верхнім цячэнні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясчаная. Рэчышча моцназвілістае, у сярэднім цячэнні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхнім — моцна зарастае; шырыня яго ў верхнім цячэнні — 2—5 м, у сярэднім і ніжнім 15—25 м, месцамі да 40 м.