Крывічы (Мядзельскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гарадскі пасёлак Крывічы)
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Крывічы
Kryvičy. Крывічы (08.2010).jpg
На вуліцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
1 219 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовы індэкс
222376
Аўтамабільны код
5
Крывічы на карце Беларусі ±
Крывічы (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Крывічы (Мядзельскі раён)
Крывічы (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Крывічы (Мядзельскі раён)

Крывічы́[2] (трансліт.: Kryvičy, руск.: Кривичи) — гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Сэрвач. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета. Размешчаны за 39 км ад Мядзела, 139 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы на лініі МаладзечнаПолацк. Насельніцтва 1 219 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Селішча на месцы Крывічаў існавала з XII ст., верагодна, як калонія крывічоў сярод літоўцаў.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра Крывічы як шляхецкую ўласнасць змяшчаецца ў актах Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1493 годам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Крывічы ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Каля 1640 года ў Крывічах збудавалі царкву Святой Тройцы. У 1659 годзе ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай царкву разрабавалі маскоўскія войскі. У 1684 годзе з згоды караля і вялікага князя Яна Сабескага маёнтак перайшоў да нашчадкаў роду Кішкаў на задавальненне крэдытораў у сувязі з смерцю Януша Кішкі — апошняга з роду. Пазней часткі маёнтку належалі Укольскім, Ходзькам, Любанскім, Швыкоўскім. Гэта быў першы выпадак эксдывізіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Касцёл трынітарыяў, каля 1900

У 1770 годзе ўладальнік Крывічоў Андрэй Укольскіцівун і падкаморы троцкі — дазволіў пасяліцца тут трынітарыям і выдаў уклад кляштару на землі ў наваколлі. 23 снежня 1776 года ў адпаведнасці з прывілеем караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Крывічы атрымалі статус мястэчка. У 1777 годзе тут збудавалі мураваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Царква-мураўёўка, каля 1900

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 годзе Крывічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) расійскія ўлады ў 1832 годзе гвалтоўна ліквідавалі кляштар трынітарыяў. На 1860 год у мястэчку было 55 двароў.

У сярэдзіне XIX ст. Крывічы знаходзіліся ў валоданні Швыкоўскіх, маёнтак налічваў 37 двароў і 642 дзесяціны зямлі. На 1866 год, паводле звестак Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх, у мястэчку было 40 дамоў. У 1884 годзе ў Крывічах заснавалі вінакурню. На 1886 год у мястэчку існавалі валасная ўправа, царква, капліца, касцёл, багадзельня, 3 крамы, 3 заезныя двары, карчма, школа, народнае вучылішча (у 1896/1897 навучальным годзе навучалася 46 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі); двойчы на год праводзіліся кірмашы (на Сёмуху і 6 жніўня).

На 1904 год існавалі мястэчка Крывічы і аднайменны маёнтак, уладанне Госкай, працявала лячэбніца. У Першую сусветную вайну ў мястэчку размяшчаліся армейскія склады для групы расійскіх войскаў пад камандаю генерала Балуева, якая ўдзельнічала ў Нарачанскай аперацыі 1916 годзе. У лютым 1918 года Крывічы занялі войскі кайзераўскай Германіі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крывічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Крывічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (92 двары), фальварак (2 двары), асада (2 двары) і станцыя. У мястэчку дзейнічаў касцёл, працавалі ўправа гміны, паліцэйскі пастарунак, 4 млыны, бальніца, пошта і аптэка; штосераду праводзіліся таргі. У чэрвені 1923 годзе група партызанаў у складзе 29 чалавек учыніла ўзброены налёт на паліцэйскі гарнізон. 18 мая 1924 года аддзел у складзе каля 40 чалавек пад камандаю Ваўпшасава раграміў памяшканне пастарунка.

У 1939 годзе Крывічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 студзеня 1940 годзе сталі цэнтрам раёна і сельсавета Вілейскай20 верасня 1944 годзе — Маладзечанскай) вобласці. У Другую сусветную вайну 28 красавіка 1942 года нацысты спалілі 470 жыхароў мястэчка, яшчэ 130 расстралялі 13 верасня 1942 года. Агулам за гады акупацыі войскамі Германіі ў Крывічах і раёне загінулі 2189 чалавек. У снежні 1948 годзе савецкая ўлада стварыла ў Крывічах калгас імя Жданава. У кастрычніку 1948 года ў мястэчку збудавалі электрастанцыю. 28 чэрвеня 1958 года Крывічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і сталі цэнтрам Крывіцкага гарадскога пасялковага савета. З 20 студзеня 1960 годзе Крывічы знаходзяцца ў складзе Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 годзе — у Мядзельскім раёне. На 1 студзеня 1997 года ў Крывічах было 612 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць лясніцтва, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, філіял Мядзельскага камбіната кааператыўных прадпрыемстваў (хлебазавод), завод вырабаў з металу, участак электрасеткі, вытворчы ўчастак Нарачанскага масласырзаводу, участак жылкамгасу, філіял Нарачанскага вытворчага аб'яднання водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, жывёлагадоўчая ферма.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На 1997 год у Крывічах існавалі дом побыту, сярэдняя школа, дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы садок, дом культуры, 2 бібліятэкі, музычная школа, бальніца, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, аптэка, паліклініка, пошта, банк, гандлёвы цэнтр, 5 крамаў, 2 прыватныя крамы.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

З Крывічоў паходзіць род Кішкаў, апошні з якіх — Януш Кішка, ваявода полацкі і гетман Вялікага Княства Літоўскага, жанаты з Хрысцінай Друцкай-Сакалінскай, памёр у Крывічах у 1653 годзе бяздзетным.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 806.
  5. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]