Пётр Цімафеевіч Мсціславец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др +бібл.
Радок 10: Радок 10:

Некаторыя даследчыкі, спасылаючыся на тое, што Мамонічы не атрымалі нічога з маёмасці Мсціслаўца ані шрыфтоў, ані дошак, ані літар, а таксама на тое, што значная частка яго друкарскага матэрыялу выкарыстаная ў астрожскіх выданнях [[1590-я|1590-х]] і пач. [[17 ст.]] лічаць, што Мсціславец зноў далучыўся да І. Фёдарава і працаваў разам з ім у друкарні, якую каля [[1578]] у [[Горад Астрог|Астрозе]] заснаваў [[К. К. Астрожскі]]. Такім чынам, магчыма, што жыццёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але ненадоўга. Пасля таго як Фёдараў у [[1582]] пакінуў Астрог, магчыма, што Мсціславец узначаліў астрожскую друкарню, бо вялікае выданне «Кніга аб поснічастве» [[Васіль Вялікі|Васіля Вялікага]] ([[1594]]) і «Часаслоў» ([[1602]]) надрукаваныя ў Астрозе не толькі яго віленскім шрыфтам, з выкарыстаннем яго віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак, буйных літар, але ў іх бачныя і яго тэхнічныя прыёмы, аналагічныя віленскім.

== Бібліяграфія ==
* Зернова А. С. Первопечатник Петр Тимофеев Мстиславец // Исследования и материалы. Сб. IX. М., «Книга», 1964, с. 77—111.

{{DEFAULTSORT:Мсціславец Пётр Цімафеевіч}}
{{DEFAULTSORT:Мсціславец Пётр Цімафеевіч}}

Версія ад 12:15, 13 жніўня 2009

Шаблон:Вызнч (пач. 16 ст., Мсціслаў — пасля 1602), друкар.

Нарадзіўся ў купецкай сям'і Цімафея і Еўдакіі, дзе апроч яго было яшчэ двое дзяцей. Пасля смерці бацькі, стрыечны брат маці — майстар-будаўнік Васіль ўзяў хлопчыка да сябе вучнем. Магчыма, разам з дзядзькам Пётр апынуўся ў Маскве.

Разам з Іванам Фёдаравым выдаў у Маскве «Апостал» — першую датаваную рускую друкаваную кнігу (1564), два выданні «Часоўніка» (1565). У 1566 з-за ганенняў П. Мсціславец і І. Фёдараў пакінулі Маскву, пераехалі ў ВКЛ. На грошы Рыгора Хадкевіча яны заснавалі ў Заблудаўскім маёнтку новую друкарню, дзе карысталіся вывезенымі з Масквы шрыфтам, дошкамі, застаўкамі і літарамі. У 15681569 разам з І. Фёдаравым у Заблудаўскай друкарні выдаў «Евангелле Вучыцельнае».

Летам 1569 Пётр пакінуў Фёдарава і, па прапанове братоў Зарэцкіх, пераехаў у Вільню, дзе, на грошы і ў доме віленскіх купцоў братоў Кузьмы і Лукі Мамонічаў, пабудаваў новую друкарню, зрабіў новыя шрыфт, дошкі, застаўкі і літары. У віленскай друкарні Мамонічаў П. Мсціславец выдаў «Евангелле Напрастольнае» (1575). У гэтай кнізе ён упершыню выкарыстаў шрыфт, падобны да буйнога паўуставу, які ў далейшым капіраваўся пры кожным перавыданні «Евангелля Напрастольнага». У 1576 выдаў «Псалтыр», які карыстаўся вялікім попытам у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве. Тады ж у віленскай друкарні Мамонічаў Мсціславец выдаў «Часоўнік». Мсціславец у пасляслоўях да віленскага «Евангелля» і «Псалтыра» з удзячнасцю ўзгадвае імёны фундатараў, Зарэцкіх і Мамонічаў, кажучы аб Зарэцкіх, якія здолелі натхніць яго на самастойную працу: «понежа понудили есте нас недостойных выше наглея меры на сие дело»; аб Мамонічах, якія забяспечылі яго памяшканнем у сваім доме і ва ўсім «изобильно его довольствовали». Пра сваю працу кажа вельмі сціпла, так, нібыта ён проста не жадае боскага пакарання за марнаванне дадзенага яму талента.

У 1576 Мамонічы па палітычных матывах вырашылі прыпыніць працу сваёй друкарні. Відаць, гэта супярэчыла ўмовам паміж імі і Пятром, ён быў незадаволены спыненнем выдавецкай дзейнасці, і звярнуўся ў суд для падзелу друкарскай маёмасці. Паводле выраку, ён мусіў атрымаць ўсё друкарскае абсталяванне і 30 коп грошаў, а Кузьма Мамоніч — кнігі: Евангеллі, Псалтыры і Часоўнікі. Але вырак суда не быў выкананы, і друкарня стаяла апячатаная. У 1577 суд, верагодна па запыце Мсціслаўца, пацвердзіў мінулагодні вырак наконт друкарскай маёмасці. Далейшы лёс Пётра Мсціслаўца па крыніцах не прасочваецца.

Некаторыя даследчыкі, спасылаючыся на тое, што Мамонічы не атрымалі нічога з маёмасці Мсціслаўца ані шрыфтоў, ані дошак, ані літар, а таксама на тое, што значная частка яго друкарскага матэрыялу выкарыстаная ў астрожскіх выданнях 1590-х і пач. 17 ст. лічаць, што Мсціславец зноў далучыўся да І. Фёдарава і працаваў разам з ім у друкарні, якую каля 1578 у Астрозе заснаваў К. К. Астрожскі. Такім чынам, магчыма, што жыццёвыя шляхі Пятра і Івана зноў перакрыжаваліся, але ненадоўга. Пасля таго як Фёдараў у 1582 пакінуў Астрог, магчыма, што Мсціславец узначаліў астрожскую друкарню, бо вялікае выданне «Кніга аб поснічастве» Васіля Вялікага (1594) і «Часаслоў» (1602) надрукаваныя ў Астрозе не толькі яго віленскім шрыфтам, з выкарыстаннем яго віленскіх дошак, вялікіх і малых заставак, буйных літар, але ў іх бачныя і яго тэхнічныя прыёмы, аналагічныя віленскім.

Бібліяграфія

  • Зернова А. С. Первопечатник Петр Тимофеев Мстиславец // Исследования и материалы. Сб. IX. М., «Книга», 1964, с. 77—111.