Горад Мсціслаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мсціслаў
Mstislavl shopping arcade (XIX c).JPG
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
11,6 тыс. чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Паштовы індэкс
213470
Аўтамабільны код
6
Горад Мсціслаў (Беларусь)
Горад Мсціслаў
Горад Мсціслаў (Магілёўская вобласць)
Горад Мсціслаў

Мсцісла́ў (афіц. транс.: Mscislaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мсціслаўскага раёна, на рацэ Віхра. За 95 км ад Магілёва, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі ОршаКрычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Горкі, Крычаў, Чавусы; Хіславічы (Расія). Насельніцтва 11,7 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Мсціслаў змяшчаецца ў грамаце князя смаленскага Расціслава, якая датуецца 11361150[1] гг., хоць у пазнейшай летапіснай крыніцы падаецца больш ранняя дата заснавання паселішча — 1135[2]. Пад 1156 г. Мсціслаў згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе як горад Смаленскага княства. Старажытнае паселішча ўзнікла на Замкавай гары (даследчыкі ў 19591969 гг. выявілі тут культурны пласт з прадметамі ХIIXVII стст., драўлянымі пабудовамі, маставымі) і складалася з замка, умацаванага ровам і валамі, і вакольнага горада. У 2-й пал. ХII ст. Мсціслаў, імаверна, з'яўляўся другой рэзідэнцыяй смаленскіх князёў. У 1180 Раман Расціслававіч адпісаў паселішча ў валоданне свайму сыну Мсціславу, які пераўтварыў яго ў сталіцу ўдзельнага княства. Расціслаў Раманавіч — першы князь мсціслаўскі.

У сярэдзіне XІV ст.[1] Мсціслаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага, дзе застаўся ва ўладанні тутэйшай княжацкай дынастыі. Тагачаснае Мсціслаўскае княства яднала ў сваім складзе воласці ўздоўж сярэдняга цячэння Сажа і Дняпра: Магілёў, Цяцерын, Княжыцы, Дрокаў, Крычаў, Папова Гара і Мглін, а таксама далучаную Вітаўтам воласць Малохву ўздоўж правага берага ракі Віхра і яе прытока Малохвы.

У XІVXV стст. Мсціслаў быў гандлёва-рамесным цэнтрам, цесна звязаным эканамічна з Магілёвам, Вільняй, Кракавам, Ноўгарадам, Разанню і іншымі местамі. У 1359 годзе вялікі князь Альгерд пасадзіў у Мсціславе свайго намесніка, а пазней перадаў горада свайму сыну Лугвену, заснавальніку роду князёў Мсціслаўскіх[1]. У 1386 годзе каля горада адбылася Мсціслаўская бітва. 15 ліпеня 1410 года мясцовая харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдскай бітве.

У 1501 годзе пад Мсціславам адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Масковіі, у якой перамогу атрымала маскоўскія войскі. Апошнія, аднак, не здолелі захапіць горад. З 1527[1] Мсціслаў перайшоў у валоданне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста і стаў цэнтрам староства. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) горад атрымаў статус сталіцы Мсціслаўскага ваяводства, у склад якога ўвайшла тэрыторыя колішняга Мсціслаўскага княства, Крычаўскай воласці і прыватных маёнткаў, папярэдне вылучаных з іхняга складу[1]. У 1614 г. у Мсціславе збудавалі першы касцёл па фундацыі старосты Пятра Паца.

16 жніўня 1634 г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Мсціславу Магдэбургскае права і гарадскі герб: «у залатым полі збройная рука з мячом — Малая Пагоня»[3]. У 1637 насупраць Замкавай гары збудавалі касцёл і кляштар кармелітаў, з 1654 пачаў дзейнічаць кляштарны комплекс дамініканцаў. У 1641 недалёка ад Мсціслава браты Москавічы заснавалі Тупічэўскі мужчынскі манастыр. У 1690 у месце аселі езуіты, якія трымалі тут місію, пазней — рэзідэнцыю і калегіум[1]. 22 ліпеня 1654 у пачатку Трынаццацігадовай вайны маскоўскія захопнікі на чале з А. Трубяцкім учынілі ў Мсціславе крывавы гвалт, у выніку якога загінулі амаль 15 000 чалавек, у жывых засталіся толькі каля 700 мяшчан[4]. Места знаходзілася пад акупацыяй да 1661.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Мсціслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам правінцыі (з 1773 цэнтр павета Магілёўскай губерні). У гэты час тут дзейнічалі 6 мураваных цэркваў, 4 каталіцкія кляштары і адна драўляная ўніяцкая царква. У 1781 расійскія ўлады даравалі месту новы герб: у ніжняй частцы шчыта знаходзілася выява чырвонай лісіцы («каковыми зверьми окрестности сего города весьма изобилуют»), у верхняй частцы — палавіна герба Расійскай імперыі, аднак у 1797 імператрыца расійская Кацярына II унесла змены ў герб: «червлёный волк голова влево». У 1791 г. у Мсціславе адкрылася дваранскае, а ў 1810 — духоўнае вучылішча. У 1802 г. у горадзе збудавалі свечачны завод. На 1852 г. у Мсціславе дзейнічалі двухкласнае народнае вучылішча, дваранскае вучылішча, прыватная жаночая школа і 2 яўрэйскія вучылішчы. Неўзабаве з-за вялізных пажараў (у 1858 і 1863 гг.), якія ўшчэнт знішчылі Мсціслаў, пачаўся эканамічны заняпад горада.

Паводле перапісу (1897) у Мсціславе дзейнічалі гарадская, духоўная і прыходская вучэльні, 17 дробных прадпрыемстваў, 3 лякарні. Па стане на 1914 г. тут было 1048 будынкаў, з іх 25 — мураваныя, мелася 28 фабрык і заводаў з агульнай колькасцю ў 120 работнікаў, якія перапрацоўвалі сельскагаспадарчую сыравіну (вінакурня, паравы і вадзяны млыны, крупадзёрні, маслабойні, ваўначоска, мылаварня, цагляныя і ваннавыя прадпрыемствы, шкіпідарна-дзягцярны завод). У месце была адна бальніца на 28 месцаў, амбулаторыя, аптэка, тры аптэкарскія магазіны, тры лекары, чатыры аптэкары, 6 акушэрак і 6 фельчараў на ўвесь павет. Па колькасці шынкоў Мсціслаў займаў другое месца ў губерні пасля Магілёва. Места асвятлялася 82 газавымі ліхтарамі, вадой жыхары карысталіся з ракі і калодзежаў.

1 студзеня 1919 г. згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Мсціслаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала горад разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мсціслаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна Калінінскай акругі (з 1938 г. у Магілёўскай вобласці). У Другую Сусветную вайну 14 ліпеня 1941 да 28 верасня 1943 горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

2 снежня 2000 г. на чарговым пасяджэнні ўлады Мсціслава зацвердзілі герб горада і раёна, распрацаваны Дзяржаўнай геральдычнай службай.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 12—19 ст. буйны цэнтр ганчарных вырабаў і архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл кармелітаў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Марат Батвіннік. Мсціслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 321.
  2. Алег Трусаў. Старажытны Мсціслаў — сэрца беларускай Смаленшчыны // Ткачоў М. А., Трусаў А. А. Старажытны Мсціслаў. — Мн.: Полымя, 1992.
  3. Мсціслаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  4. Нашэсце // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мсціслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2000. С. 536—537.
  • Ткачоў М. А., Трусаў А. А. Старажытны Мсціслаў — Мн.: Полымя, 1992. — 109 с.
  • Караткевiч У. С. Мсціслаў: Эсэ пра гісторыю і людзей адной зямлі — Мн.: Беларусь, 1985. — 140 с.
  • Мстиславль // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]