ФК Вісла Кракаў: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
абнаўленне звестак |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
| Трэнер = [[Жаан Карылья]] |
| Трэнер = [[Жаан Карылья]] |
||
| Чэмпіянат = [[Экстракляса]] |
| Чэмпіянат = [[Экстракляса]] |
||
| Сезон = [[Экстракляса |
| Сезон = [[Экстракляса 2018/2019|2018/19]] |
||
| Месца = |
| Месца = 9 месца |
||
| Сайт = http://www.wisla.krakow.pl |
| Сайт = http://www.wisla.krakow.pl |
||
Версія ад 11:37, 21 мая 2019
Вісла Кракаў | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | польск.: Wisła Kraków Spółka Akcyjna | |||
Заснаваны | 1906 | |||
Горад | Кракаў, Польшча | |||
Стадыён |
Гарадскі імя Генрыка Рэймана Умяшчальнасць: 33 130 |
|||
Уладальнік | Якуб Блашчыкоўскі[d] | |||
Прэзідэнт | Мажэна Сарапата | |||
Галоўны трэнер | Жаан Карылья | |||
Чэмпіянат | Экстракляса | |||
2018/19 | 9 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Вісла» (польск.: Wisła Kraków) — польскі футбольны клуб з горада Кракаў. Выступае ў Экстраклясе.
Гісторыя
Папярэднікамі сённяшняй «Віслы» з'яўляюцца, футбольная каманда створаная восенню 1906 года студэнтамі 2-й практычнай школы, пад кіраўніцтвам Юзафа Шкальнікоўскага, які таксама гуляў як капітан. У верасні 1906 года каманда Шкальнікоўскага ўзяла ўдзел у турніры арганізаваным доктарам Тадэвушам Канчынскім, турнір праходзіў на футбольных палёх у Блоні і Кракаве. У турніры прынялі ўдзел 16 каманд з бліжэйшых школаў. Каманда выступала ў сініх футболках і таму атрымала мянушку — «сінія». У 1907 годзе каманда аб'ядналася з «чырвонымі», пад кіраваннем Енкера. Пасля зліцця асноўным колерам каманды стаў чырвоны, але ігракі сініх прыдумалі назву — «Вісла». Хоць каманда і гуляла ў чырвоных майках, затое яна насіла 2 сінія зоркі, для таго каб паказаць што каманда створана як зліццё 2 каманд. Форму для каманды вырабіла берлінская фірма Steingl. Наступным крокам у развіцці клуба было абранне прэзідэнта Тадэвуша Лапушанскага, які быў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў другой сярэдняй школе ў Кракаве. Тады ж была распрацавана першая эмблема, якая складалася з шчыта, чырвонай зоркі і года заснавання. У 1908 годзе быў пабудаваны першы клубны стадыён імя Генрыка Ёрдана. 7 лютага 1910 года статутам асацыяцыі Галіцкай правінцыі клуб быў зацверджаны, у адпаведнасці з рэгістрацыйным нумарам 632. Гэтая дата лічыцца афіцыйнай датай стварэння кракаўскай «Віслы». У 1911 годзе сінія зоркі на футболках былі заменены на адну белую на левым баку формы. 6 красавіка 1911 года адбыўся матч адкрыцця стадыёна паміж «Віслай» і «Чорнымі» з Львова, матч скончыўся перамогай гаспадароў (3:2). Пасля паражэння «Чорныя» пакінулі горад, не застаўшыся на ўрачыстасцях у гонар адкрыцця стадыёну.
У час Першай сусветнай вайны многія ігракі «Віслы» ўступілі ў польскі легіён і ваявалі на першай сусветнай вайне. У час вайны клубная база згарэла, таму ў 1919 годзе клуб набыў зямлю для будаўніцтва новага стадыёну. Праз тры гады, 8 красавіка 1922 года прайшло адкрыццё новага стадыёну, які асвяціў манах. У матчы адкрыцця «Вісла» прайграла львоўскай «Погані» (2:4). 14 мая 1922 года на гэтым стадыёне згуляла нацыянальная зборная Польшчы супраць зборнай Венгрыі (0:3). У гэтым матчы згулялі двое ігракоў «Віслы» гэта — Генрык Рэйман і Стэфан Сліва.
Дасягненні
- Чэмпіянат Польшчы (13):
- 1927, 1928, 1949, 1950, 1977/78, 1998/99, 2000/01, 2002/03, 2003/04, 2004/05, 2007/08, 2008/09, 2010/11
- Кубак Польшчы: (4):
- 1926, 1966/67, 2001/02, 2002/03
- Суперкубак Польшчы: (1):
- 2001
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Вісла Кракаў
- Афіцыйны сайт (польск.)
- Вісла Кракаў (wislakrakow.com) (польск.)
- Вісла Кракаў (90minut.pl) (польск.)