Экстракляса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экстракляса
польск.: Ekstraklasa
EkstraklasaPolsha.png
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1921/1926
Кол-ць каманд 16
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Першая ліга
Нацыянальныя турніры Кубак Польшчы
Суперкубак Польшчы
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Лех Познань (8-ы тытул, сезон 2021/22)
Найбольш тытулаваны Легія Варшава‎ (15 тытулаў)
Сайт www.ekstraklasa.org
сезон 2022/23

Экстракляса — спаборніцтва паміж прафесійнымі футбольнымі клубамі Польшчы, найвышэйшае ў польскай сістэме футбольных ліг. Пераможца Экстраклясы аб'яўляецца чэмпіёнам Польшчы па футболе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне польскай футбольнай лігі[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1926 году ў Варшаве, адбылася сустрэча прадстаўнікоў шэрагу польскіх клубаў. Мэтай гэтай сустрэчы было абмеркаванне магчымасці стварэння прафісійнай лігі па футболе. Невядома, хто прыдумаў ідэю лігі. На сустрэчы было прынята рашэнне, што ліга, больш практычны варыянт правядзення чэмпіяната, чым практыкаваўшыся да гэтага часу двухступеньчаты фармат рэгіянальных гульняў, і выніковы нацыянальны фінал.

Да жаху прадстаўнікоў клубаў, ФФП не спадабалася ідэя лігі і Асацыяцыя хацела сарваць яе утварэнне. Тым не менш, аказалася, што практычна ўсе, акрамя аднаго з польскіх клубаў падтрымалі гэтую ідэю. Рашэнне аб стварэнні лігі было прынята незалежна ад Федырацыі футбола. У канцы лютага 1927 года, на пасяджэнні Федырацыі футбола Польшчы ў Варшаве, яе службовыя асобы адкрыта выступілі супраць фарміравання лігі, але клубы, падтрыманыя генераламі з польскай арміі (якая, пасля майскага перавароту 1926 года гуляла ключавую ролю ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця), прыступілі да фарміравання лігі. Стварэнне Лігі было абвешчана 1 сакавіка 1927 года.

Чэмпіёны Экстраклясы[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі прыведзеныя па выніках сезона 2021/22[1].

Тытулы Клуб Чэмпіёнскія сезоны
15 Легія Варшава‎ 1955, 1956, 1968/69, 1969/70, 1993/94, 1994/95, 2001/02, 2005/06, 2012/13, 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2020/21
14 Гурнік Забжэ
Рух Хожаў
1957, 1959, 1961, 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1965/66, 1966/67, 1970/71, 1971/72, 1984/85, 1985/86, 1986/87, 1987/88
1933, 1934, 1935, 1936, 1938, 1951, 1952, 1953, 1960, 1967/68, 1973/74, 1974/75, 1978/79, 1988/89
15 Вісла Кракаў 1927, 1928, 1949, 1950, 1977/78, 1998/99, 2000/01, 2002/03, 2003/04, 2004/05, 2007/08, 2008/09, 2010/11
8 Лех Познань 1982/83, 1983/84, 1989/90, 1991/92, 1992/93, 2009/10, 2014/15, 2021/22
5 Краковія 1921, 1930, 1932, 1937, 1948
4 Погань Львоў
Відзаў Лодзь
1922, 1923, 1925, 1926
1980/81, 1981/82, 1995/96, 1996/97
2 Варта Познань
Палонія Варшава
Палонія Бытам
ЛКС Лодзь
Сталь Мелец
Шлёнск Уроцлаў
Заглэмбе Любін
1929, 1947
1946, 1999/2000
1954, 1962
1958, 1997/98
1972/73, 1975/76
1976/77, 2011/12
1990/91, 2006/07
1 Гарбарнія Кракаў
Шамберкі Бытам
Пяст Глівіцы

1931
1979/80
2018/19

Тлустым вылучаны каманды, якія прымаюць удзел у Экстраклясе ў сезоне 2022/23.

Зноскі

  1. Чэмпіёны Экстракласы (90minut.pl) (польск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]