Юсефіна Дэланд: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: афармленне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
|апісанне =
|апісанне =
|імя пры нараджэнні =
|імя пры нараджэнні =
|род дзейнасці = [[пісьменніца]], праваабаронца, [[фемінізм у Швецыі|феміністка]], выкладчык [[французская мова|французскай мовы]]
|род дзейнасці = [[пісьменніца]], праваабаронца, [[фемінізм у Швецыі|феміністка]], выкладчыца [[французская мова|французскай мовы]]
|дата нараджэння = {{ДН|1|10|1814}}
|дата нараджэння = {{ДН|1|10|1814}}
|месца нараджэння = {{МН|Стакгольм}}
|месца нараджэння = {{МН|Стакгольм}}
Радок 24: Радок 24:
|Rodovid =
|Rodovid =
}}
}}
'''Юсефіна Дэланд''' ({{lang-sv|Josefina (Josephine) Deland}}, {{ДН|1|10|1814}}, {{МН|Стакгольм}}, [[Швецыя]] — {{ДС|8|3|1890}}, {{МС|Парыж}}, [[Францыя]]) — [[Швецыя|шведская]] [[пісьменніца]], праваабаронца, [[фемінізм у Швецыі|феміністка]], выкладчык [[французская мова|французскай мовы]]. Заснавальнік і старшыня (у [[1855]]—[[1859]] гадах) Фонда пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц ({{lang-sv|Svenska lärarinnors pensionsförening}}).
'''Юсефіна Дэланд''' ({{lang-sv|Josefina (Josephine) Deland}}, {{ДН|1|10|1814}}, {{МН|Стакгольм}}, [[Швецыя]] — {{ДС|8|3|1890}}, {{МС|Парыж}}, [[Францыя]]) — [[Швецыя|шведская]] [[пісьменніца]], праваабаронца, [[фемінізм у Швецыі|феміністка]], выкладчыца [[французская мова|французскай мовы]]. Заснавальніца і старшыня (у [[1855]]—[[1859]] гадах) Фонда пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц ({{lang-sv|Svenska lärarinnors pensionsförening}}).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Версія ад 22:38, 19 мая 2021

Юсефіна Дэланд
шведск.: Josefina (Josephine) Deland
Род дзейнасці пісьменніца, праваабаронца, феміністка, выкладчыца французскай мовы
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1814
Месца нараджэння Стакгольм
Дата смерці 8 сакавіка 1890
Месца смерці Парыж
Грамадзянства Швецыя
Бацька Луі Дэланд

Юсефіна Дэланд (шведск.: Josefina (Josephine) Deland, 1 кастрычніка 1814, Стакгольм, Швецыя — 8 сакавіка 1890, Парыж, Францыя) — шведская пісьменніца, праваабаронца, феміністка, выкладчыца французскай мовы. Заснавальніца і старшыня (у 18551859 гадах) Фонда пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening).

Біяграфія

Юсефіна Дэланд была дачкой артыста балета Луі Дэланда і актрысы Марыі Дэланд. Яе бацька, які меў Люксембургскія карані, трохі ведаў французскую мову; сама Юсефіна здзейсніла паездку ў Францыю ў юным узросце. Пасля яна стала настаўнікам французскай мовы ў Стакгольме, а ў 1839 годзе апублікавала кнігу пра французскую мову.

Апроч працы настаўніка Дэланд актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, стаўшы адной з першых шведскіх феміністак у гістарычны перыяд, калі ў краіне не існавала арганізаванага руху за правы жанчын. У 1852 годзе яна пачала публічную дыскусію пра тое, што дзяржава не дае пенсіі жанчынам-настаўнікам і гувернанткам, якія часта аказваюцца за рысай беднасці.

У 1855 годзе, дзякуючы яе намаганням, быў створаны дзяржаўны пенсійны фонд (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening). Аднак яе першапачатковае патрабаванне, каб фонд быў арганізаваны жанчынамі, было асмяяна і адпрэчана сродкамі масавай інфармацыі.[1] Сучаснікамі Юсефіна характарызавалася як «сладастрасная спакуслівая дама, мужчынскія паводзіны якой зрабілі б непрыемные ўражанне [на навакольных], калі б яно не было крыху змякчына залатым бляскам яе валасоў і яркай гульнёй яе вачэй».[1]

У 1859 годзе Дэланд пакінула Швецыю і з’ехала ў Францыю. На пасадзе старшыні пенсійнага фонду яе змяніла шведская грамадская дзяячка Сафія Альбум.

Зноскі

  1. а б Josephine Deland, urn: sbl:17409, Svenskt biografiskt lexikon (art av O. WlESELGREN.), hämtad 2015-06-20.