Юсефіна Дэланд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юсефіна Дэланд
шведск.: Josefina (Josephine) Deland
Род дзейнасці пісьменніца, праваабаронца, феміністка, выкладчыца французскай мовы
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1814
Месца нараджэння Стакгольм
Грамадзянства Швецыя
Дата смерці 8 сакавіка 1890
Месца смерці Парыж
Бацька Луі Дэланд

Юсефіна Дэланд (шведск.: Josefina (Josephine) Deland, 1 кастрычніка 1814, Стакгольм, Швецыя — 8 сакавіка 1890, Парыж, Францыя) — шведская пісьменніца, праваабаронца, феміністка, выкладчыца французскай мовы. Заснавальніца і старшыня (у 18551859 гадах) Фонда пенсіённага забеспячэння для жанчын-настаўніц (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юсефіна Дэланд была дачкой артыста балета Луі Дэланда і актрысы Марыі Дэланд. Яе бацька, які меў люксембургскія карані, трохі ведаў французскую мову; сама Юсефіна здзейсніла паездку ў Францыю ў юным узросце. Пасля яна стала настаўніцай французскай мовы ў Стакгольме, а ў 1839 годзе апублікавала кнігу пра французскую мову.

Апроч працы настаўніцы Дэланд актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, стаўшы адной з першых шведскіх феміністак у гістарычны перыяд, калі ў краіне не існавала арганізаванага руху за правы жанчын. У 1852 годзе яна пачала публічную дыскусію пра тое, што дзяржава не дае пенсіі жанчынам-настаўніцам і гувернанткам, якія часта аказваюцца за рысай беднасці.

У 1855 годзе, дзякуючы яе намаганням, быў створаны дзяржаўны пенсійны фонд (шведск.: Svenska lärarinnors pensionsförening). Аднак яе першапачатковае патрабаванне, каб фонд быў арганізаваны жанчынамі, было асмяянае і адпрэчанае сродкамі масавай інфармацыі.[1] Сучаснікамі Юсефіна характарызавалася як «сладастрасная спакуслівая дама, мужчынскія паводзіны якой зрабілі б непрыемные ўражанне [на навакольных], калі б яно не было крыху змякчанае залатым бляскам яе валасоў і яркай гульнёй яе вачэй».[1]

У 1859 годзе Дэланд пакінула Швецыю і з’ехала ў Францыю. На пасадзе старшыні пенсійнага фонду яе змяніла шведская грамадская дзяячка Сафія Альбум.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Josephine Deland, urn: sbl:17409, Svenskt biografiskt lexikon (art av O. WlESELGREN.), hämtad 2015-06-20.