Рымскі ўніверсітэт «Ла Сапіенца»: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 22: | Радок 22: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
* [http://www.uniroma1.it/ Афіцыйны сайт Рымскага ўніверсітэта] |
* [http://www.uniroma1.it/ Афіцыйны сайт Рымскага ўніверсітэта] |
||
{{coord|41|54|12|N|12|30|57|E|type:edu_region:IT|display=title}} |
|||
[[Катэгорыя:Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца| ]] |
[[Катэгорыя:Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца| ]] |
Версія ад 20:47, 11 кастрычніка 2021
Рымскі ўніверсітэт «Ла Сапіенца» | |
---|---|
італ.: Università degli Studi di Roma "La Sapienza" | |
Заснаваны | 1303 |
Студэнты | 100 155[1] |
Сайт | uniroma1.it (італ.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца (італ.: Universita degli studi di Roma La Sapienza) — універсітэт, заснаваны ў Рыме Папай Баніфацыем VIII у 1303 годзе. Гэта была другая навучальная ўстанова ў «вечным горадзе» і, у адрозненне ад тэалагічнай школы пры папскім двары (заснаванай у 1244 годзе), яно прызначалася для людзей свецкіх.
Пасля разграблення Рыма імперцамі Леў X аб’яднаў абодва ўніверсітэта пад адным дахам у будынку пад назвай «мудрасць» (La Sapienza). Гэта слова выкарыстоўваецца для абазначэння Рымскага ўніверсітэта дагэтуль. Жамчужынай універсітэцкага гарадка з’яўляецца барочная царква Сант-Іва ала Сапіенца з мудрагелістым спіралепадобным завяршэннем у выглядзе штопара ці барановага рога — агульнапрызнаны шэдэўр Франчэска Бараміні.
У наш час лік студэнтаў Рымскага ўніверсітэта перавышае 147 тысяч. У розны час у Сапіенцы выкладалі і працавалі:
- хімік С. Каніцара,
- геометр Э. Бельтрамі,
- матэматык В. Вальтэра,
- фізік Э. Фермі,
- геометр Ф. Северы,
- фізік Э. Амальдзі,
- гісторык Р. Б’янкі-Бандзінелі,
- сацыёлаг Франка Ферароці,
- пісьменнік Прэдраг Мацвеевіч,
- усходазнавец Іосіф Алаізій Асемані.
Сярод выпускнікоў Універсітэта — урач і педагог Марыя Мантэсоры, пісьменнік Габрыэле д’Анунцыа, кінарэжысёр Бернарда Берталучы, астраном Вінчэнца Чэрулі, семіёлаг і пісьменнік Рэната Прада Арапеса