Ленінградскі кодэкс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 11: Радок 11:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[Файл:LeningradCodex text.jpg|thumb|злева|Leningrad Codex text sample, portions of Exodus 15:21-16:3]]
[[Файл:LeningradCodex text.jpg|thumb|злева|Leningrad Codex text sample, portions of Exodus 15:21-16:3]]
Паводле звестак з [[калафон]]а, кодэкс быў спісаны ў [[Каір]]ы<ref>[http://home.earthlink.net/~ddstuhlman/crc10.htm Librarian's Lobby by Daniel D. Stuhlman] // March 1998</ref> з рукапісаў [[Аарон бен Мозес бен Ашэр|Аарона бен Мозеса бен Ашэра]]. Унікальна, што стваральнік рукапісу напісаў і зычныя, і галосныя, і масарэцкія нататкі, што незвычайна для масарэцкіх кніг.
Паводле звестак з [[калафон]]а, кодэкс быў спісаны ў [[Каір]]ы<ref>[http://home.earthlink.net/~ddstuhlman/crc10.htm Librarian's Lobby by Daniel D. Stuhlman] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20170326044718/http://home.earthlink.net/~ddstuhlman/crc10.htm |date=26 сакавіка 2017 }} // March 1998</ref> з рукапісаў [[Аарон бен Мозес бен Ашэр|Аарона бен Мозеса бен Ашэра]]. Унікальна, што стваральнік рукапісу напісаў і зычныя, і галосныя, і масарэцкія нататкі, што незвычайна для масарэцкіх кніг.


Кодэкс захоўваецца ў [[Расійская нацыянальная бібліятэка|Нацыянальнай бібліятэцы Расіі]] пад каталёжным нумарам «Фірковіч B 19 A». Яго былы ўладальнік, [[караім]]скі калекцыянер [[Абрагам Фірковіч]], не пакінуў тлумачэнняў пра тое, як ён здабыў кодэкс.
Кодэкс захоўваецца ў [[Расійская нацыянальная бібліятэка|Нацыянальнай бібліятэцы Расіі]] пад каталёжным нумарам «Фірковіч B 19 A». Яго былы ўладальнік, [[караім]]скі калекцыянер [[Абрагам Фірковіч]], не пакінуў тлумачэнняў пра тое, як ён здабыў кодэкс.

Версія ад 05:48, 17 студзеня 2022

Leningrad Codex (cover page E, folio 474a)

Ленінградскі кодэкс (Codex Leningradensis) — найстарэйшы поўны рукапіс Іўдзейскай Бібліі на іўрыце, у якім выкарыстоўваецца масарэцкі тэкст і тыберыйская вакалізацыя. Паводле калафона датаваны 1008 або 1009 годам[1]. Ёсць некалькі старэйшых кодэксаў за Ленінградскі, прыкладам, Кодэкс Алепа, аднак ён часткова страчаны з 1947. Такім чынам, Ленінградскі кодэкс найбольш поўны найстарэйшы рукапіс, што захаваўся да нашых дзён.

Змест

Біблейскі тэкст кодэксу змяшчае тэкст на іўрыце з тыберыйскімі галоснымі і знакамі кантыляцыі. На краёх аркушаў змешчаныя масарэцкія нататкі. Кніга напісаная на пергаменце і абшытая скурай.

У Ленінградскім кодэксе выдатна захаваліся ілюстрацыі. На шаснаццаці старонках змешчаныя дэкаратыўныя геаметрычныя ўзоры, якія ілюструюць тэкст.

Парадак кніг у кодэксе адпавядае тыберыйскай тэкстуальнай традыцыі, якая адрозніваецца ад большасці друкаваных іўдзейскіх Біблій у Кетувіме. У Ленінградскім кодэксе кнігі Кетувіма размешчаныя ў наступным парадку: Летапісы, Псалмы, Ёў, Прытчы, Руф, Найвышэйшая песня, Эклезіяст, Ламант, Эстэр, Данііл, ЕздраНеямія.

Гісторыя

Leningrad Codex text sample, portions of Exodus 15:21-16:3

Паводле звестак з калафона, кодэкс быў спісаны ў Каіры[2] з рукапісаў Аарона бен Мозеса бен Ашэра. Унікальна, што стваральнік рукапісу напісаў і зычныя, і галосныя, і масарэцкія нататкі, што незвычайна для масарэцкіх кніг.

Кодэкс захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Расіі пад каталёжным нумарам «Фірковіч B 19 A». Яго былы ўладальнік, караімскі калекцыянер Абрагам Фірковіч, не пакінуў тлумачэнняў пра тое, як ён здабыў кодэкс.

Назва

Ленінградскі кодэкс атрымаў назву паводле месца захоўвання ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург), куды ён трапіў у 1863. Аднак паколькі кодэкс стаў даследавацца толькі за савецкім часам, калі горада ўжо было перайменавана ў Ленінград, дык з гэтых часоў і паходзіць яго назва. Часам, што праўда, сустракаюцца варыянты назвы Codex Petersburgensis, Petropolitanus або Санкт-Пецярбургскі кодэкс. Тым не менш, гэтых назваў варта пазбягаць дзеля адрознення ад кодэксу 916 года (MS. Heb B 3), які атрымаў такую назву ў 1876 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Прадмова Gérard E. Weil да Biblia Hebraica Stuttgartensia, 1977.
  2. Librarian's Lobby by Daniel D. Stuhlman Архівавана 26 сакавіка 2017. // March 1998

Спасылкі