Камянец-Падольскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79: Радок 79:
Патрапіць у горад з [[Кіеў|Кіева]] прасьцей за ўсё па трасе [[Аўтастрада H 03 (Украіна)|Н03]] (А269), якая праходзіць праз [[Жытомір]], [[Стараканстантынаў]] і [[Хмяльніцкі (горад)|Хмяльніцкі]], а з боку заходняй Украіны — зь [[Цярнопаль|Цярнопаля]] спачатку па [[Аўтастрада M 12 (Украіна)|М12]] (А267) да [[Хмяльніцкі (горад)|Хмяльніцкага]], а затым па [[Аўтастрада H 03 (Украіна)|Н03]] (А269). Альтэрнатыўны, ня самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях зь Цярнопаля пралягае праз [[Чарткоў]] і [[Скала-Падольская|Скалу-Падольскую]], трасы [[Аўтастрада M 19 (Украіна)|M 19]] і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным [[цягнік]]ом з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.
Патрапіць у горад з [[Кіеў|Кіева]] прасьцей за ўсё па трасе [[Аўтастрада H 03 (Украіна)|Н03]] (А269), якая праходзіць праз [[Жытомір]], [[Стараканстантынаў]] і [[Хмяльніцкі (горад)|Хмяльніцкі]], а з боку заходняй Украіны — зь [[Цярнопаль|Цярнопаля]] спачатку па [[Аўтастрада M 12 (Украіна)|М12]] (А267) да [[Хмяльніцкі (горад)|Хмяльніцкага]], а затым па [[Аўтастрада H 03 (Украіна)|Н03]] (А269). Альтэрнатыўны, ня самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях зь Цярнопаля пралягае праз [[Чарткоў]] і [[Скала-Падольская|Скалу-Падольскую]], трасы [[Аўтастрада M 19 (Украіна)|M 19]] і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным [[цягнік]]ом з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.


== Гасьцініцы, харчаваньне, транспарт ==
== Гасцініцы, харчаванне, транспарт ==
У горадзе вялікая колькасьць маленькіх прыватных гатэляў. Можна таксама пасяліцца на здымнай кватэры ці паблізу ў [[Жванцы]]. Грамадзкі транспарт — [[аўтобус]]ы і [[маршрутнае таксі|маршрутныя таксі]]. Выклік [[таксі]] па тэлефоне бясплатны. Са шматлікіх кафэ варта адзначыць «Монтэ-Крыста», «Сіці Блюз», «Афрадыта» і «Пад брамаю», разьмешчанае на абрывістым беразе ракі з выглядам на Замак.
У горадзе вялікая колькасць маленькіх прыватных гатэляў. Грамадскі транспарт — [[аўтобус]]ы і [[маршрутнае таксі|маршрутныя таксі]].


== Турыстычныя выбітнасці ==
== Турыстычныя выбітнасці ==

Версія ад 17:06, 17 лютага 2010

Шаблон:Мястэчка

Камяне́ц-Падо́льскі (укр.: Кам'янець-Подільський) — горад у Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны, адміністрацыйны цэнтар Камянец-Падольскага раёну, адзін з найстаражытных гарадоў краю.

Разьмешчаны ў цэнтры Валына-Падольскага ўзвышша (48° 25' паўночнай шыраты, 26° 32' усходняй даўгаты) у 101 км ад Хмяльніцкага. Праз горад працякае рака Смотрыч, ствараючы скалістым каньёнам свайго рэчышча амега-вобразную завесу. На тэрыторыі ўтворанага каньёнам паўвострава разьмешчаны Стары горад — старажытны гісторыка-культурны комплекс. Стары горад складаецца са старадаўніх архітэктурных пабудоў, якія адлюстроўваюць культуры народаў, што пражывалі тут у розныя часы.

Сярэдняя гадавая тэмпэратура ў горадзе +9 °C., а для пор года: зіма −3°, вясна +6°, лета +20°, восень +10°. Пераважныя вятры NW і W.

Гістарычны агляд

Горад заснаваны як крэпасць, якая мае важнае геапалітычнае становішча на мяжы хрысціянскай і мусульманскай культураў, скрыжаванні сухапутных і водных маршрутаў. Горад уваходзіў у склад Кіеўскай Русі, у XIII—XIV стагоддзях — Галіцка-Валынскага княства, затым быў заваяваны татара-манголамі. З другой паловы XIV стагоддзя далучаны да Літвы; з 1430 году — Польскаму Каралеўству, з 1463 году — цэнтр Падольскага ваяводcтва, пераўтвораны ў крэпасць.

У сярэднія стагодзьдзі Камянец быў рамесным і гандлёвым цэнтрам, па сваім развіцці стаяў у адным шэрагу з такімі гарадамі, як Львоў і Кіеў. У 1672 годзе захоплены Турцыяй, але ў 1699 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, разам з усёй правабярэжнай Украінай адышоў да Расійскай імперыі (1795-97 гадах цэнтар Падольскага намесніцтва, у 17971917 гадах — Падольскай губерніі). У 19181921 гадах — галоўны цэнтр фармавання войскаў і дыслакацыі ваеннага кіраўніцтва Украінскай Народнай Рэспублікі, апошняя апора абаронцаў Украінскай незалежнасці. Пры савецкай уладзе — буйны прамысловы горад. З 1991 — у складзе Украіны. Маецца нацыянальны універсітэт, заснаваны ў 1918 годзе.

Дэмаграфічны рост насельніцтва

1390 — 2 000 1912 — 50 500 1986 — 100 000
1570 — 4 500 1921 — 26 600 1989 — 102 200
1630 — 12 000 1926 — 31 000 1990 — 103 000
1699 — 1 400 1939 — 36 400 1991 — 105 000
1840 — 14 700 1944 — 11 000 2001 — 99 610
1862 — 18 900 1959 — 40 300 2003 — 99 929
1892 — 36 662 1966 — 50 000 2004 — 99 540
1893 — 36 951 1970 — 57 000 2005 — 99 398
1897 — 35 934 1976 — 77 000 2007 — 100 025
1903 — 40 000 1979 — 84 000

Вонкавыя транспартныя камунікацыі

Патрапіць у горад з Кіева прасьцей за ўсё па трасе Н03 (А269), якая праходзіць праз Жытомір, Стараканстантынаў і Хмяльніцкі, а з боку заходняй Украіны — зь Цярнопаля спачатку па М12 (А267) да Хмяльніцкага, а затым па Н03 (А269). Альтэрнатыўны, ня самы хуткі для аўтастопу, але цікавы шлях зь Цярнопаля пралягае праз Чарткоў і Скалу-Падольскую, трасы M 19 і А268. Па чыгунцы да Камянца дабрацца можна прыгарадным цягніком з Хмяльніцкага ці прамым пасажырскім, а таксама хуткім з Кіева.

Гасцініцы, харчаванне, транспарт

У горадзе вялікая колькасць маленькіх прыватных гатэляў. Грамадскі транспарт — аўтобусы і маршрутныя таксі.

Турыстычныя выбітнасці

Вежа крэпасьці

Камянец-Падольскі — адзін з найстаражытных гарадоў Украіны. Дзякуючы ўнікальнаму спалучэньню гісторыка-архітэктурнай, горадабудаўнічай спадчыны, ляндшафту каньёна рэкі Смотрыч, «Стары горад (Камянец-Падольскі)» абвешчаны дзяржаўным гісторыка-архітэктурным запаведнікам. Колькасьць помнікаў архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў налічвае каля 200 будынкаў і збудаваньняў. Магутныя абарончыя ўмацаваньні «Старога горада», крэпасьць і прыгонны мост, злучэньне культавых збудаваньняў розных рэлігіяў пакідаюць непаўторнае ўражаньне. Улічваючы багатая архітэктурна-гістарычная спадчына «Старога горада», нацыянальнай камісіяй Украіны па справах ЮНTСКА у траўні 1994 году было рэкамэндавана ўключыць яго кандыдатам у рэестар сусветнай культурнай спадчыны.

Самая вялікая каштоўнасьць — практычна цалкам захаваны гістарычны цэнтар без украпваньняў архітэктуры XX стагоддзя. Галоўная гарадзкая выбітнасьць — старадаўняя крэпасьць, першыя пабудовы якой адносяцца да XI—XII стагоддзяў, а асноўныя ўмацаванні, — да XVI—XVII стагодзьдзяў. Абарончыя ўмацаваньні ў Камянцы-Падольскім лічацца выдатным узорам лепшых фартыфікацый Усходняй Эўропы.

Таксама варта наведаць Катэдральны касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVI—XVIII стагодзьдзі) і турэцкі мінарэт побач зь ім, Францысканскі касьцёл (XIV—XVIII стагодзьдзі), гарадзкую Ратушу (XIV—XIX стагоддзі), армянскую Нікалаеўскую царкву (XIV стагодзьдзе). Дзейнічаюць два выстаўных залі, музtі этнаграфіі (Замкавая, 1), гістарычны (Іяана-Папярэдніцкая, 2), мастацкі (Пятніцкая, 11). Можна наведаць батанічны сад. Стары цэнтар знаходзіцца на паўвостраве, акружаным каньёнам, па дне якога працякае рака Смотрыч, прыток Днястра. Стары Горад злучаны з цэнтральнай часткай горада Наваплянавым мостам. Абрывістыя скалістыя берагі ракі Смотрыч прыцягваюць у Камянец альпіністаў.

Мясцовыя святы і фэсты

Паштовая марка СССР з выявай Старой крэпасці
  • Адкрыццё турыстычнага сeзону
  • Тэхнапарк Каменнага пэрыяду
  • Дзень горада «Камянец старажытны сэрца Падолля»
  • Аквадром
  • Terra Heroica

Вядомыя камянчане

Фільмы, зьнятыя ў Камянцы

Крыніцы

Зноскі

У Сеціве

Дакумэнтальныя фільмы пра гісторыю станаўленьня і разьвіцьці горада