Цярнопаль
Горад
Цярнопаль
Тернопіль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цярнопаль ці Тэрнопіль[1] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных земляў Галіцыя і Падолле. Чацвёрты па велічыні горад Заходняй Украіны. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).
Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.
Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.
Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:
- Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт
- Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
- Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І. Я. Гарбачэўскага
- Цярнопальскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт імя Івана Пулюя
- Цярнопальскі інстытут сацыяльных і інфармацыйных тэхналогій
- Цярнопальскі эксперыментальны інстытут педагагічнай адукацыі
- Цярнопальскі інстытут эканомікі і прадпрымальніцтва
- Цярнопальскі камерцыйны інстытут
- Міжрэгіянальная Акадэмія кіравання персаналам (Цярнопальскі інстытут)
- Еўрапейскі ўніверсітэт (Цярнопальскі філіял)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Казімеж Міхалоўскі
- Цэлясцін Лявонавіч Бурстын
- Іван Рудніцкі (нар. 1991) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цярнопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 195-196. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цярнопаль