Гайдэльбергскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены універсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная універсітэцкая пячатка, адбітак якой з'яўляецца лагатыпам універсітэта.

{{зноскі}}
{{зноскі}}
[[Катэгорыя:Горад Гейдэльберг]]
[[Катэгорыя:Універсітэты Германіі]]
[[Катэгорыя:Універсітэты Германіі]]

Версія ад 23:34, 30 жніўня 2011

Гейдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла, таксама Гайдэльбергскі ўніверсітэт[1] (ням.: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў на тэрыторыі сучаснай Германіі. Заснаваны ў 1386 годзе.

Заснаванне

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазвалення рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозненым валадарствам, Пфальцу на Рэйне, цэнтр духоўнага жыцця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэння універсітэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Кліменту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзнікла патрэбнасць ва ўласнай тэалагічнай адукацыі. Першыя прафесары ў Гейдэльберг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам універсітэта стаў Марсілій Інгенскі, прыхільнік наміналізма; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўніверсітэце ў выключным парадку.

На момант заснаванне ён стаў чацвёртым па старшынстве пасля Балонскага, Пражскага і Венскага універсітэтаў на тэрыторыі Святой Рымскай імперыі і першым універсітэтам на тэрыторыі сучаснай Германіі.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж года адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сцены універсітэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрымана і срэбная універсітэцкая пячатка, адбітак якой з'яўляецца лагатыпам універсітэта.

Зноскі

  1. Магчымыя варыянты напісання Гейдэльбергскі ўніверсітэт і Гайдэльбергскі ўніверсітэт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.133., Т.4. Мн., 1997, С.439