Вольфсбург: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
|краіна = Германія |
|краіна = Германія |
||
|герб = Wappen Wolfsburg.png |
|герб = Wappen Wolfsburg.png |
||
|выява = Mittellandkanal Wolfsburg, VW.jpg |
|||
|подпіс =[[Сярэднегерманскі канал]] каля завода «[[Фольксваген]]» |
|||
|lat_dir = N|lat_deg = 52 |lat_min = 25 |lat_sec = 23 |
|lat_dir = N|lat_deg = 52 |lat_min = 25 |lat_sec = 23 |
||
|lon_dir = E|lon_deg = 10 |lon_min = 47 |lon_sec = 14 |
|lon_dir = E|lon_deg = 10 |lon_min = 47 |lon_sec = 14 |
Версія ад 10:18, 14 кастрычніка 2011
Горад
Вольфсбург
Wolfsburg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вольфсбург (ням.: Wolfsburg) — акруговы горад у Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. У горадзе размяшчаецца штаб-кватэра канцэрна Фольксваген. Вольфсбург разам з гарадамі Браўншвейг і Зальцгітэр ўтварае адзін з дзевяці цэнтраў высокага ўзроўню зямлі Ніжняя Саксонія. Акрамя таго, горад з'яўляецца часткай гарадской агламерацыі Гановер-Браўншвейг-Гётынген-Вольфсбург.
Вольфсбург займае шостае месца ў зямлі Ніжняя Саксонія па колькасці насельніцтва пасля Гановера, Браўншвейга, Оснабрука, Ольдэнбурга і Гётынгена. Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Браўншвейг ў 26 кіламетрах на паўднёвы-захад, Магдэбург ў 64 кіламетрах на паўднёвы ўсход і Гановер ў 74 кіламетрах на захад. Колькасць насельніцтва перавысіла ў 1972 годзе 100000 чалавек, дзякуючы гэтаму Вольфсбург увайшоў у лік буйных гарадоў Германіі.
Вольфсбург - адзін з нешматлікіх гарадоў, якія былі заснаваныя ў Германіі ў першай палове XX стагоддзя. З часу заснавання 1 ліпеня 1938 і да 25 мая 1945 года Вольфсбург называўся Штат Дэс КдФ-Вагенс бай Фалерслебен і прызначаўся ў якасці месца жыхарства для супрацоўнікаў заводу «Фольксваген», якія павінны былі вырабляць «мадэль Жук».
У горадзе базуюцца футбольны клуб «ФК Вольфсбург» і хакейны клуб «Грызлі Адамс Вольфсбург».