Магдэбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Магдэбург
Magdeburg
Герб
Герб
The Gorod Magdeburg.jpeg
Краіна
Федэральная зямля
Каардынаты
Унутранае дзяленне
40 раёнаў
Бургамістр
Луц Трумпер
Першае згадванне
805 год
Плошча
201 км²
Вышыня НУМ
50 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
235.723 чалавек (2015)
Шчыльнасць
1173 чал./км²
Нацыянальны склад
немцы
Канфесійны склад
каталіцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 40
Паштовыя індэксы
39104–39130
Аўтамабільны код
MD
Афіцыйны сайт
Магдэбург на карце Германіі
Магдэбург (Германія)
Магдэбург

Магдэбург  [ˈmakdəˌbʊʁk] (ніжн.-нямецк. Meideborg) -- горад у Германіі, сталіца федэральнай зямлі Саксоніі-Ангальт. Знаходзіцца на Эльбе, насельніцтва больш за 232 тысячы чалавек (пачатак 2015), займае 32 месца у спісе найбуйнейшых гарадоў Германіі. Самай вядомай славутасцю горада можна лічыць Магдэбургскі Сабор.

Упершыню ў дакументах горад упамянуты пад 805 годам. У 968 годзе, у часы валадарства Атона I Вялікага, горад увайшоў у склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У 1646 годзе бургамістрам горада стаў вядомы фізік і інжынер Ота фон Герыке, дзякуючы якому ў горадзе быў праведзены знакаміты эксперымент з паўшар'ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра. З тых часоў жыхары Магдэбурга называюць яго «горадам Ота».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад пазараённы і знаходзіцца ў цэнтры зямлі Саксонія-Ангальт, на сярэдняй Эльбе, а таксама на самым краі Магдэбургскай бёрды і ўтварае цэнтр Магдэбургскага рэгіёну. У цэнтры горада вышыня над узроўнем мора складае 56 метраў, а найбольшая вышыня ў Магдэбургскім раёне, знаходзіцца ў Гангельсберге (Hängelsberge) на хрыбце Фланца і роўная 123,8 метра. Самая нізкая кропка Магдэбурга роўная 40,6 м над узроўнем мора.

Горад пачынаецца ад заходняга берага Эльбы (для якога характэрна моцнае цячэнне вады), а заканчваецца ў Саборных скалаў (ням. Domfelsen), якія складаюцца пераважна з алеўралітаў эпохі чырвонага лежню. Магдэбург адзін з нямногіх гарадоў на Паўночна-Германскай нізіне, які заснаваны паблізу пясчана-каменных асадкавых парод палеазою. Цэнтральная частка горада знаходзіцца на падоўжаным востраве паміж хуткай і ціхай Эльбай, а таксама на плоскім усходнім беразе ракі. Плошча Магдэбургскага муніцыпальнага раёна складае каля 201 км², прытым што даўжыня муніцыпалітэту каля 90 км.

Магдэбург, як і другія тыповыя ўсходне-нямецкія гарады, не мае ярка выражанага прыгарада і таксама не з'яўляецца правільным у цэнтральнай частцы. Аднак, ён дзейнічае як вялікі рухавік развіцця для навакольнай тэрыторыі і таму класіфікуецца як горад рэгіянальнага падпарадкавання. Бліжэйшымі гарадамі з'яўляюцца:

Эльба перасякае Магдэбург на 21 км у даўжыню. Гідралагічны пункт, які знаходзіцца на ёй, стаіць на 39,74 м над узроўнем мора. Акрамя таго, вакол горада ёсць цэлы шэраг азёр, у тым ліку, напрыклад, возера Салбке (плошча каля 51,7 га) або возера Барлебэ I (каля 103 га) і Барлебэ II (каля 71,9 га).

Сярод 50 найбуйнейшых нямецкіх гарадоў, паводле даследавання ў 1-м квартале 2007 года Магдэбург і Гановер сталі другімі гарадамі ў Германіі паводле велічыні долі дзяржаўных зялёных зон у гарадской мясцовасці.

Панарама горада Магдэбург, якая адкрываецца з даху царквы Святога Іаана
Панарама горада Магдэбург, якая адкрываецца з даху царквы Святога Іаана


Раёны пад аховай[правіць | правіць зыходнік]

У наваколлі Магдэбурга знаходзяцца 160 ахоўных месц розных тыпаў: балоты, каньён і раўнінныя лясы, гаі і часткі жывых платоў.

Для абароны прыроды і ландшафту, а таксама для захавання і развіцця асяроддзя пражывання, паблізу Магдэбурга створаны запаведнік Крёйзхорст (ням. Kreuzhorst). У сярэдзіне Эльбы знаходзіцца адзін з нямногіх прыродных пойменных лясных комплексаў. У гэтых лясах асноўным дрэвам з'яўляецца дуб. У запаведніку 32 відаў млекакормячых, з якіх 16 знаходзяцца ў Чырвонай Кнізе Саксоніі-Ангальт, а таксама 3 рэптыліі і 12 відаў земнаводных, у тым ліку шэсць знікаючых відаў, 11 відаў рыб, 3000 відаў матылькоў і 168 відаў жукоў. Таксама варта згадаць, што тут ёсць аленевыя жукі і магдэбургскія козы, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Блізкі ад Эльбы біясферны запаведнік з'яўляецца домам для многіх знікаючых відаў жывёл, і мае вялікае экалагічнае значэнне. Ён ахоплівае частку поймы на ўсход ад Магдэбургскай дамбы.

У Магдэбургу, акрамя таго, ёсць некалькі ахоўных паркаў, такіх як «парк Гётэ» ці «Сад краўца».

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднегадавая колькасць ападкаў у Магдэбургу каля 500 мм, з-за таго, што горад усё яшчэ знаходзіцца ў дажджавым ценю Гарц. Сярэднегадавая тэмпература складае 8,8 °С, як і ў сярэднім па краіне. Самы сухі месяц – люты, а шмат ападкаў выпадае ў чэрвені. Самым цёплым месяцам з'яўляецца ліпень, а самым халодным месяцам года – студзень.

Магдэбург летам
Клімат Магдэбурга
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 3,2 4,5 8,9 13,6 19,2 21,6 23,8 24,0 19,3 13,9 7,5 4,3 13,7
Абсалютны мінімум, °C −2,1 −2 1,0 3,4 7,8 10,8 12,6 12,4 9,5 5,5 1,7 −0,6 5
Норма ападкаў, мм 32,2 26,8 37,9 34,5 45,4 61,4 47,7 51,2 37,6 31,9 33,8 42,5 482,9
Крыніца: DWD;[1] wetterkontor.de[2]

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Горад Магдэбург падзяляецца на 40 раёнаў. Ва ўсіх раёнах ёсць як галоўная адміністрацыя, так і дадатковая.

Раёны Магдэбурга[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Магдэбурга на нямецкай мове

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада[правіць | правіць зыходнік]

Старымі формамі імя Магдэбург з'яўляюцца словы Magadoburg або Magathaburg, якімі горад называўся ў X стагоддзі. Асноўная форма назвы вельмі падобная да сучаснай, і вызначае прыметнік «магутны» або «вялікі». Так горад зваўся з-за крэпасці, якая знаходзілася побач з горадам.

Зноскі