Бяроза Эрмана: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.3) (робат дадаў: lt:Ermano beržas
Радок 13: Радок 13:


[[Катэгорыя:Дрэвы]]
[[Катэгорыя:Дрэвы]]
[[Катэгорыя:Бярозавыя]]


[[az:Erman tozağacı]]
[[az:Erman tozağacı]]

Версія ад 02:52, 7 снежня 2011

БЯРОЗА ЭРМАНА, каменная (лац. Betula ermanii), лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.

Дрэвы вышынёй ад 12 да 15 м, часам да 20 м, ствол дыяметрам 50–75 см. Кара буравата-шэрая, патрэсканая, у маладых дрэў лушчыцца шматкамі. Крона рэдкая, часта аднабокая. Лісце яйкападобнае, двойчывострапільчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае. Кветкі ў каташках, плод арэшак.

Радзіма паўвостраў Камчатка і суседнія астравы. Інтрадукавана на Беларусі.

Холадаўстойлівае, ценевыноснае, непатрабавальнае да ўрадлівасці і вільготнасці глебы дрэва. Жыве да 300-400 гадоў.

Драўніна цвёрдая, цяжкая, вельмі трывалая. Прыдатная для разнастайных вырабаў.