Пап’е-машэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:


[[Катэгорыя:Папера]]
[[Катэгорыя:Папера]]
[[Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладнае мастацтва]]
[[Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва]]
[[Катэгорыя:Скульптурныя матэрыялы]]
[[Катэгорыя:Скульптурныя матэрыялы]]
[[Катэгорыя:Папяровае мастацтва]]
[[Катэгорыя:Папяровае мастацтва]]

Версія ад 12:58, 25 снежня 2011

Фатэль з пап'е-машэ, інкрустацыя перламутрам

Пап'е-машэ (франц. papier-mâchér «жаваная папера») — маса, якая лёгка паддаецца фармоўцы і атрымліваецца з сумесі кудзелістых матэрыялаў (паперы, кардону) з клейкімі рэчывамі, крухмалам, гіпсам і г. д. Пап'е-машэ вынайшлі ў пачатку 16 стагоддзя у Францыі і выкарыстоўвалі першапачаткова для вырабу лялек. Вялізная цікавасць публікі да імпартных кітайскіх і японскіх лакаваных дэкаратыўных вырабаў прыкладна ў 70-х гадах 17 стагоддзя была штуршком да развіцця вытворчасці ў Еўропе вырабаў з пап'е-машэ. З пап'е-машэ робяць муляжы, маскі, навучальныя дапаможнікі, цацкі, тэатральную бутафорыю, скрыначкі. У асобных выпадках з пап'е-машэ вырабляюць нават мэблю і свяцільні.