Герман Шыманюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Шыманюк
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1937
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Герман Дзям’янавіч Шыманюк, Шыманюк-Парыш-Паплаўскі (1892, в. Грабавец Бельскага павета — пасля 1937; Псеўданім: Скамарох) — кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ да 1-й сусветнай вайны жыў у Маскве, дзе вучыўся ў гімназіі, працуючы дворнікам. Па сканчэнні гімназіі да канца 1921 працаваў артыстам маскоўскага тэатра «Буф». Магчыма, агент АДПУ з 1921. У снежні 1921 вярнуўся у в. Грабавец з жонкай Лізай (карэнная масквоўка) і маленькай дачкой Надзяй. У гэты самы час у Агароднічкі пад Беластокам вярнулася Вера Маслоўская (з роду Матэйчукоў). Маслоўская і Шыманюк стварылі разам падпольную арганізацыю, якая змагалася за Беларускую Народную Рэспубліку. Арганізацыя атрымала назву «Брацтва сялян-беларусаў». Яны звязаліся з літоўскім штабам у Мерачы, які арганізоўваў партызанаў, што прызнавалі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў Коўне. Герман Шыманюк атрымаў псеўданім «Скамарох» і стаў атаманам Гарадзеншчыны, узначальваў штаб Бельскага павета беларускіх партызанаў.

Вясной 1922, калі Шыманюк вярнуўся з Коўна, ён загадаў Я. Грыцюку арганізаваць баявы атрад. Такім чынам быў створаны атрад у 15-24 чалавек, які здзейсніў шэраг узброеных нападаў. 6 мая 1922 польская паліцыя разбіла лагер атрада Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. З сярэдзіны 1922 Шыманюк у Літве, а з канца 1923 — у БССР. З 1926 — член КП(б)Б. Скончыў камуністычны ўніверсітэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Мінску. З 1930 працаваў у Полацкім райгандлі. З 1933 — кіраўнік Магілёўскага зааветрабфака. У 1937 арыштаваны органамі НКУС. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]