Адміністрацыйны падзел Мадагаскара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карта акруг Мадагаскара

Адміністрацыйны падзел Мадагаскара — падзел тэрыторыі Мадагаскара на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыі былі ўтвораны ў 1946 годзе, калі Мадагаскар быў французскай калоніяй. Першапачаткова іх было пяць, а шостая (Анцыранана) была створана трохі пазней, але да выбараў 1957 года[1].

Правінцыі былі скасаваны ў выніку прыняцця новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на канстытуцыйным рэферэндуме 2007 года. Пераходны перыяд да новага адміністрацыйнага падзелу склаў 30 месяцаў (да кастрычніка 2009 года). Але ў новай канстытуцыі, прынятай у 2010 годзе, шэсць аўтаномных правінцый з'явіліся зноў[2].

Правінцыі[правіць | правіць зыходнік]

Нумар Акруга Цэнтр Плошча (км²) Насельніцтва (2001)
1 Антананарыва Антананарыва 58 283 4 581 800
2 Анцыранана Анцыранана 43 046 1 188 400
3 Фіянаранцуа Фіянаранцуа 102 373 3 366 300
4 Махадзанга Махадзанга 150 023 1 733 900
5 Туамасіна Туамасіна 71 911 2 593 100
6 Туліяра Туліяра 161 405 2 229 600

Зноскі

  1. Deschamps: Histoire de Madagascar. Paris 1960. Pages 268 and 274.
  2. Арт. 5 Канстытуцыі

Шаблон:Адміністрацыйны падзел Мадагаскара