Аднан Захіравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аднан Захіравіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 сакавіка 1990(1990-03-23)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Боснія і Герцагавіна
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Германія Нерэсгайм
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Боснія і Герцагавіна Чэлік (Зеніца) 49 (0)
2011—2013 Расія Спартак-Нальчык 33 (4)
2013   Беларусь Дынама (Мінск) 7 (0)
2013—2015 Германія Бохум 22 (1)
2014   Германія Бохум II 1 (0)
2015—2016 Ізраіль Хапаэль (Ака) 20 (0)
2016 Боснія і Герцагавіна Жэлезнічар (Сараева) 12 (0)
2016 Харватыя Спліт 2 (0)
2017—2018 Боснія і Герцагавіна Младаст (Добай Какань) 15 (1)
2019 Бельгія Віртон 9 (0)
2019—2020 Германія Нерэсгайм
2020—2023 Германія Мілан (Гайдэнгайм)
2023— Германія Нерэсгайм
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна (да 21) 5 (1)
2010—2013 Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аднан Захіравіч (басн.: Adnan Zahirović; нар. 23 сакавіка 1990, Баня-Лука, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клуба «Нерэсгайм» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Чэлік» з баснійскага горада Зеніца, дзе хутка замацаваўся ў аснове. У пачатку 2011 года перайшоў у клуб расійскай прэм’ер-лігі «Спартак-Нальчык». Застаўся ў клубе і пасля вылету з Прэм’ер-лігі ў 2012 годзе. У лютым 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[3]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе мінчан і па завяршэнні арэнды пакінуў клуб. У ліпені 2013 года перайшоў у нямецкі «Бохум»[4].

У 2015—2016 гадах гуляў у Ізраілі, пасля чаго вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Жэлезнічара». Сезон 2016/17 пачаў у складзе «Спліта», аднак узімку пакінуў клуб. У ліпені 2017 года перайшоў у «Младаст» Добай Какань, пакінуў гэты клуб па заканчэнні сезона 2017/18.

У лютым 2019 года далучыўся да клуба «Віртон» з трэцяга дывізіёна Бельгіі, дзе гуляў да канца сезона 2018/19. У кастрычніку 2019 года стаў іграком нямецкага аматарскага клуба «Нерэсгайм». У 2020—2023 выступаў за «Мілан» з Гайдэнгайма, пасля вярнуўся ў «Нерэсгайм».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Босніі і Герцагавіны. У 2010 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]