Адольф Гітлер Уунона
Адольф Гітлер Уунона | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1965[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф Гітлер Уунона (англ.: Adolf Hitler Uunona; нар. 1965) — намібійскі палітык. Стаў шырока вядомы як цёзка Адольфа Гітлера.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У маладосці стаў членам Народнай арганізацыі Паўднёва-Заходняй Афрыкі , у тым ліку яе баявой арганізацыі — Народна-вызваленчай арміі . Палітычную кар’еру пачаў як змагар з апартэідам у ПАР[2][3][4][5]. Удзельнічаў у вайне за незалежнасць Намібіі ад ПАР. З 2004 года некалькі разоў абіраўся саветнікам у акрузе Ампунджа на выбарах у Рэгіянальны савет Ашаны ў 2010 і 2015 гадах[6]. У лістападзе 2020 года выйграў мясцовыя выбары ў Паўночнай Намібіі, набраўшы 1196 галасоў (85 %)[7].
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Нямецкія імёны вельмі распаўсюджаны ў Намібіі. Гэта звязана з тым, што да Першай сусветнай вайны краіна была нямецкай калоніяй[7].
Пасля поспеху на выбарах 2020 года імя палітыка працягнула ўвагу міжнародных СМІ[8][9], у тым ліку ў Германіі[10][11]. Як заяўляў сам Уунона, бацька назваў яго ў гонар нямецкага фюрара Адольфа Гітлера, бо не ведаў, кім быў гэты чалавек. Хлопец даведаўся пра гісторыю свайго цёзкі толькі ў падлеткавым узросце[12]. На публіцы палітык звычайна прадстаўляецца як Адольф або Адольф Уунона. Намібіец заяўляў, што не плануе мяняць сваё імя, бо яно ўжо захавалася ў многіх урадавых дакументах[13].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://news.sky.com/story/adolf-hitler-elected-in-namibias-local-council-elections-but-has-no-plans-for-world-domination-12150080
- ↑ Adolf Hitler élu avec 85 % des voix
- ↑ Élu avec 85 % des voix, Adolf Hitler remporte les élections régionales en Namibie
- ↑ Insolite : Adolf Hitler vient d'être élu en Namibie
- ↑ Un certain Adolf Hitler élu en Namibie
- ↑ Government Gazette of the Republic of Namibia Архівавана 17 снежня 2020 года.. December 9, 2010, No. 4627
- ↑ а б "Namibia: Man named after Adolf Hitler wins local election". BBC News [брытанская англійская]. 2020-12-03. Архівавана з арыгінала 2020-12-03. Праверана 2021-10-12.
- ↑ Ndeyanale, Eliaser. Adolf Hitler defends his name (англ.). The Namibian. Праверана 8 кастрычніка 2021.
- ↑ "Man named Adolf Hitler Uunona wins election in Namibia, says he isn't seeking 'world domination'". Washington Post [амерыканская англійская]. ISSN 0190-8286. Праверана 2021-10-08.
- ↑ Adolf Hitler muss ins Homeoffice! BILD Online, 6. Januar 2022.
- ↑ Zementwerk-Zoff beim Namibia-Hitler. BILD Online, 31. Dezember 2021.
- ↑ Adolf Hitler gana elecciones en Namibia: “No trato de dominar el mundo”
- ↑ "Adolf Hitler wins big in Namibia, says he has no plans for world domination". The Indian Express. 6 December 2020. Праверана 21 March 2023.