Адольф Дзітрых
Выгляд
| Адольф Дзітрых | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 лістапада 1877[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 4 чэрвеня 1957[1][3][…] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, фатограф |
| Жанр | партрэт |
| Мастацкі кірунак | New Objectivity[d] |
Адольф Дзітрых (ням.: Adolf Dietrich, 9 лістапада 1877, Берлінген — 4 чэрвеня 1957) — швейцарскі мастак, прадстаўнік «наіўнага» мастацтва. Ткач і ляснік, ён займаўся жывапісам толькі ў вольны час. Яго першая выстава адбылася ў Канстанцы ў 1913 годзе, а другая — у адной з галерэй Мюнхена ў 1917 годзе. Дзітрых быў адным з першых швейцарскіх непрафесійных мастакоў. Яго карціны з выявамі жывёл і кветак, яго партрэты і пейзажы з’яўляюцца выдатным прыкладам «наіўнага рэалізму».