Адукацыя ў Эстоніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гісторыя школьнай адукацыі ў Эстоніі пачынаецца з першых манастырскіх і саборных школ, што з'явіліся ў XIIIXIV стагоддзях. Першая чытанка на эстонскай мове была выдадзена ў 1575 годзе. Найстарэйшым універсітэтам Эстоніі з'яўляецца Тартускі ўніверсітэт, заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе. У 1919 годзе ўніверсітэцкія курсы ўпершыню пачалі чытацца на эстонскай мове.

Сённяшняя адукацыя ў Эстоніі падзелена на асноўную, прафесійную і дадатковую адукацыю. Адукацыйная сістэма базуецца на чатырохузроўневай аснове, што ўключае ў сябе дашкольную, пачатковую, сярэднюю і вышэйшую адукацыю[1]. Існуе шырокая сетка школ і адукацыйных інстытутаў. Эстонская адукацыйная сістэма складаецца з дзяржаўных, муніцыпальных, публічных і прыватных адукацыйных устаноў.

Школьная адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

На дадзены момант у Эстоніі 589 школ[2].

Зноскі