Геаграфія Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Эстоніі.
Эстонія з космасу, 2004

Эстонія (эст.: Eesti) — кантынентальная краіна ў Прыбалтыйскім рэгіёне Паўночнай Еўропы. Амываецца Фінскім залівам з поўначы, Рыжскім залівам і Балтыйскім морам з захаду.

Агульныя звесткі. Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Эстоніі складае 45 226 км². Сярэдняя вышыня над узроўнем мора не перавышае 50 м; найвышэйшы пункт — г. Сур-Мунамягі (318 м). Даўжыня сухапутнай дзяржаўнай граніцы складае 1633 км. Граніца з Латвіяй складае 339 км, з Расіяй — 294 км, а берагавая лінія цягнецца на 3794 км

Клімат у Эстоніі марскі, зімы пераважна ўмераныя, а летам халаднавата. Лупнякі, вапнякі і лясы, якія займаюць да 47 % сушы, адыгрываюць ключавую ролю ў эканоміцы рэспублікі з невялікімі запасамі карысных выкапняў. У Эстоніі больш за 1500 азёр і мноства балот, рэкі Эстоніі не вялікія, але даволі паўнаводныя. Талінскі порт Муўга не замярзае ў льдах, таму працуе ўвесь год.

У склад тэрыторыі Эстоніі ўваходзіць 1521 востраў у акваторыі Балтыйскага мора, агульная плошча якіх дасягае 4,2 тыс. км². Найбуйнейшыя з астравоў — Саарэмаа і Хіюмаа, якія з’яўляюцца асобнымі адміністрацыйнымі адзінкамі, а таксама Муху, Вормсі, Кіхну, Осмуссаар, Пакры, Пранглі, Найссаар, Рухну, Кіхну і іншыя. Нягледзячы на буйную плошчу астравоў, колькасць насельніцтва іх складае менш за 5 працэнтаў усяго насельніцтва.

З-за свайго геаграфічнага становішча, паміж Захадам і Усходам, тэрыторыя Эстоніі не аднойчы станавілася полем бою. Падчас Другой сусветнай вайны, пасля змяшчэння нямецка-савецкага фронту на захад, у 1944 годзе, рэгіёны Янілін і Пэтсеры былі далучаны да РСФСР.

Геалогія і рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Краіна размяшчаецца на ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора. Восевую зону марской катлавіны займмае Балтыйская сінекліза, запоўненая асадкавымі адкладамі. Магутнасць асадкавага чахла змяншаецца ў паўночна-заходнім напрамку — да Балтыйскага шчыта. Карысныя выкапні: торф, гаручыя сланцы, будаўнічыя матэрыялы.

Чацвярцічныя адклады часта ляжаць на паверхні палеазойскіх, таму што прамежкавыя гарызонты былі зрэзаныя ледавіком. Асобныя невысокія плато ўтварыліся на ардовікскіх і сілурыйскіх вапняках. Але на большай частцы тэрыторыі паверхня створана марэннымі, водна-ледавіковымі, азёрна-ледавіковымі, марскімі і балотнымі адкладамі чацвярцічнага ўзросту; іх магутнасць нязначная.

Балтыйскае мора мае невялікія глыбіні, утварае мелкаводныя залівы, у т.л. Фінскі заліў. Самыя буйныя астравы (у т.л. Саарэмаа) размяшчаюцца на паўднёва-ўсходнім схіле Балтыйскага шчыта. Яны складзены вапнякамі, карбанатнай марэнай, пескавікамі, марскім пяском. Сустракаюцца ўчасткі вапняковага плато, узвышэнні карэнных парод, перапрацаваныя абразіяй, марэнныя раўніны і краявыя ледавіковыя ўтварэнні. Паверхня ўяўляе сабой невысокія плато. Распаўсюджаны прыбярэжныя пясчаныя раўніны, дзюны, берагавыя валы і абрывы, ёсць карставыя формы рэльефу. Шмат прыбярэжных азёр, унікальнае метэарытным паходжаннем возера Каалі на востраве Саарэмаа.

Нізінныя марскія акумулятыўныя раўніны цягнуцца вузкаю паласой уздоўж берагоў Балтыйскага мора. Рэльеф фарміраваўся ў зоне акумуляцыі апошняга ледавіка, перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі. Пароды палеазою і мезазою сустракаюцца ў выглядзе валуноў, галькі і друзу ў ледніковай марэне. Забалочаныя нізіны, што калісці былі днішчамі прыледавіковых азёр, чаргуюцца з узвышшамі, марэнныя грады змяняюцца зандравымі раўнінамі. У сувязі з блізкім заляганнем вапнякоў развіваюцца карставыя з’явы. Прыродныя ўмовы спрыяюць фарміраванню вярховых балот.

Фінскі заліў амывае берагі з поўначы. У гэтым раёне адрозніваюцца прыбярэжная пясчаная нізіна і вапняковае плато, сустракаюцца эолавыя, эразійныя, карставыя формы рэльефу. Балтыйска-Ладажскі ўступ (глінт) мае вышнёю да 40—60 м, складзены з глін і пескавікоў, перакрытых вапнякамі. Тут выходзяць на паверхню старажытня кембрыйскія і ардовікскія адклады. Рэльеф прыморскай нізіны ў асноўным плоскі, з забалочанымі тэрасавымі паверхнямі, ёсць старажытныя дзюны, камы. Абрывістыя берагі змяняюцца пясчанымі пляжамі, на ўзбярэжжы сустракаюцца нагрувашчванні валуноў, абломкі скал. На поўдзень ад глінта, у межах Паўночна-Эстонскага плато, на палеазойскіх пародах ляжыць узвышша Пандыверэ (да 166 м). На ўзвышшы вапнякі і даламіты пакрыты маламагутным пластом шчэбністай марэны.

Фарміраванне платападобных узвышшаў і нізін адбылося ў даледавіковы час. У выніку апошняга зледзянення ўтвораны друмліны, марэнныя ўзгоркі, грады, раўніны, камы і озы. Пасля адступання ледавіка частка тэрыторыі была затоплена водамі азёрных басейнаў, у працэсе іх спуску закладвалася гідраграфічная сетка. Узвышаныя марэнныя раўніны чаргуюцца з забалочанымі нізінамі, на захадзе яны падвергліся ўздзеянню мора. Рэкі, праразаючы вапнякі і даламіты, утвараюць парогі і вадаспады.

Тэрыторыя паніжаецца ад Паўночна-Эстонскага плато да нізіны Выртс’ярв і Заходне-Эстонскай раўніны. У рэльефе тут дамінуюць марэнныя і зандравыя раўніны, шматлікія друмліны, паміж якімі знаходзяцца балоты і азёры; на паўднёвым усходзе размяшчаюцца ўзвышшы Сакала, Отэпя, Хаанья (узг. Суур-Мунамягі — 318 м). Узвышша Сакала мае хвалістую паверхню, марэнная раўніна пересечана старажытнымі далінамі, у цэнтральнай частцы распаўсюджаны ўзгорыста-марэнны рэльеф, на ўскраінах — друмліны, на поўдні — пясчаныя раўніны. Шмат азёр, рэкі цякуць у асноўным па старажытных далінах, на схілах якіх сустракаюцца дэвонскія агаленні. Ад катлавіны воз. Выртс’ярв да Пярнуской нізін паверхню праразае старажытная даліна Вільяндзі. З усходу тэрыторыя абмежавана забалочанай нізінай Пейпсі (Чудскага возера) і яе працягам Нараўскім паніжэннем.

Для Заходняй Эстоніі характэрны марэнныя ўзвышшы, камавыя палі, зандравыя раўніны, распаўсюджаны ўчасткі азёрна-ледавіковых раўнін з стужачнымі глінамі. Пярнуская нізіна пераважна роўная, плоская, толькі дзе-нідзе перасякаецца нізкімі градамі, на ёй утварыліся буйныя вярховыя балоты.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Унутраныя воды[правіць | правіць зыходнік]

Рэкі нясуць свае воды ў Балтыйскае мора. Эстонія мае больш 1400 азёр, самае вялікае — Пейпсі (Чудска-Пскоўскае возера) мае плошчу 3555 км². Большасць азёр займаюць катлавіны ледавіковага паходжання. Да іх адносяцца азёры ўзгорыста-марэнных ландшафтаў (Пюхаярв), азёры паміж озамі, канцовымі марэнамі і камавымі ўтварэннямі, а таксама прадаўгаватыя азёры сярод друмлінаў (Саад’ярв) і далінныя азёры (Вільяндзі і інш.). Даволі шмат невялікіх азёр марэннага паходжання, якія інтэнсіўна зарастаюць. Паводле памераў выдзяляецца возера Выртс’ярв (270 км²). Распаўсюджаны нізінныя і вярховыя балоты.

Ахова прыроды[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк Вільсандзі і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]