Адынамія
Выгляд
Адынамія (стар.-грэч.: ἀδυναμία — бяссілле[1]) — рэзкі заняпад сіл, цягліцавая слабасць, якая суправаджаецца значным памяншэннем або поўным спыненнем рухальнай актыўнасці. Назіраецца пры цяжкіх інфекцыйных захворваннях, пры працяглых знясільваючых хваробах, пры галаданні, неўратычных і дэпрэсіўных разладах. Іншая прычына адынаміі - парушэнні спецыфічных біяхімічных і біяфізічных працэсаў, якія ляжаць у аснове скарачэння цягліцавых валокнаў.
У залежнасці ад чынніку адынамія можа быць цалкам зварачальная без умяшання звонку (напрыклад, адынамія пры рэзкай цягліцавай стоме) ці патрабуе адмысловага лячэння.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С. 31.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
У артыкуле не пастаўлены тэматычныя катэгорыі. |