Адэлаідскі ўніверсітэт
| Адэлаідскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Adelaide | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Adelaide |
| Заснаваны | 1874 |
| Год закрыцця | 31 сакавіка 2026[1] |
| Студэнты | 25 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія |
| Сайт | adelaide.edu.au |
Адэлаідскі ўніверсітэт (англ.: University of Adelaide) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Адэлаіда у штаце Паўднёвая Аўстралія.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1874 годзе, гэта трэці па велічыні універсітэт у Аўстраліі. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў цэнтры горада Адэлаіда, побач з Мастацкай галерэяй Паўднёвай Аўстраліі, Музеем Паўднёвай Аўстраліі і Дзяржаўнай бібліятэкай Паўднёвай Аўстраліі. Універсітэт мае чатыры кампусы, тры ў Паўднёвай Аўстраліі і адзін у Мельбурне, штат Вікторыя. Універсітэт звязаны з 5 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі (з якіх 3 з'яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта), якія складаюць адну траціну ад агульнай колькасці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Аўстраліі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт мастацтваў, бізнесу, права і эканомікі
- Школа бізнесу
- Школа права
- Школа эканомікі і дзяржаўнай палітыкі
- Школа адукацыі
- Школа гуманітарных навук
- Школа сацыяльных навук
- Кансерваторыя
- Факультэт здароўя і медыцынскіх навук
- Школа стаматалогіі
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
- Сельская клінічная школа
- Школа сумежных медыцынскіх навук і практыкі
- Школа біямедыцыны
- Школа псіхалогіі
- Школа грамадскага здароўя
- Інстытут імунагенамікі
- Факультэт прыродазнаўчых навук, інжынерыі і тэхналогій
- Школа сельскай гаспадаркі, харчавання і вінаробства
- Школа архітэктуры і будаўніцтва
- Школа біялагічных навук
- Школа хімічнай інжынерыі
- Школа камп'ютарных і матэматычных навук
- Школа электратэхнікі і машынабудавання
- Школа фізікі, хіміі і навук аб Зямлі
- Школа заатэхнікі і ветэрынарыі
- Цэнтр адукацыі і інавацый
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Уільям Лорэнс Брэг, фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1915
- Хоўард Уолтэр Флоры, фармаколог, Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1945
- Робін Уорэн, патолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2005
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэлаідскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://www.legislation.sa.gov.au/lz?path=/c/a/university%20of%20south%20australia%20act%201990 Праверана 28 красавіка 2026.