Мельбурнскі ўніверсітэт
Мельбурнскі ўніверсітэт | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1853 |
Студэнты | 49 000 |
Сайт | unimelb.edu.au (англ.) |
![]() |
Мельбурнскі ўніверсітэт — дзяржаўны ўніверсітэт Аўстраліі, найстарэйшы ў штаце Вікторыя. Асноўны кампус універсітэта размяшчаецца ў Парквіле, прыгарадзе Мельбурна. У выніку далучэння невялікіх каледжаў мае некалькі дадатковых кампусаў як у самім Мельбурне, так і ў іншых раёнах Вікторыі. Член Групы васьмі і Пясчанікавых універсітэтаў.
У Мельбурнскім універсітэце навучаюцца каля 40 000 студэнтаў, персанал — 6000 чалавек. Асабліва развітыя ва ўніверсітэце мастацтва, гуманітарныя і біямедыцынскія навукі. Уваходзіць у групу самых прэстыжных універсітэтаў свету[1]. У рэйтынгу Times Higher Education Мэльбурнскі універсітэт — лепшы ў Аўстраліі і Акіяніі.[2]
На тэрыторыі універсітэта размешчаны Аўстралійскі інстытут матэматычных навук.
Першым рэктарам універсітэта быў Рэдманд Бары, вярхоўны суддзя Вікторыі, які знаходзіўся на гэтай пасадзе да самай смерці.