Перайсці да зместу

Заходне-Аўстралійскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заходне-Аўстралійскі ўніверсітэт
англ.: University of Western Australia
Арыгінальная назва англ.: University of Western Australia
Заснаваны 1911
Студэнты 25 000
Размяшчэнне Кроўлі, Заходняя Аўстралія, Аўстралія
Сайт uwa.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заходне-Аўстралійскі ўніверсітэт (англ.: University of Western Australia) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Кроўлі ў штаце Заходняя Аўстралія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта старэйшы ўніверсітэт Заходняй Аўстраліі і шосты па велічыні ўніверсітэт у Аўстраліі. Ён уваходзіць у 100 лепшых універсітэтаў свету. Сярод выпускнікоў вучэльні прэм'ер-міністр, пяць суддзяў вярхоўнага суда, кіраўнік цэнтральнага банка, розныя міністры і інш. Два супрацоўнікі ўніверсітэта атрымалі Нобелеўскую прэмію.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Школа бізнесу
  • Інстытут Канфуцыя
  • Музычная кансерваторыя
  • Школа стаматалогіі
  • Вышэйшая даследчая школа
  • Вышэйшая школа адукацыі
  • Школа права
  • Школа медыцыны
  • Вышэйшая школа акіянаграфіі
  • Школа грамадскага здароўя
  • Школа біялагічных навук
  • Школа біямедыцынскіх навук
  • Школа дызайну
  • Школа навук аб Зямлі
  • Школа інжынерыі
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа навук аб чалавеку
  • Школа вывучэння карэннага насельніцтва
  • Школа малекулярных навук
  • Школа фізікі, матэматыкі і інфарматыкі
  • Школа народанасельніцтва і глабальнага здароўя
  • Школа псіхалагічных навук
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа сельскай гаспадаркі і навакольнага асяроддзя

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]