Адэльгунда
| Адэльгунда | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | манахіня |
| Дата нараджэння | 639 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 студзеня 684 |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Бацька | Вальберт[d] |
| Маці | Bertille of Thuringia[d] |
Адэльгунда (лац.: Aldegundis, Adelgundis; 639, Мабёж, Францыя — 684) — святая Рымска-Каталіцкай царквы (дзень памяці — 30 студзеня), панна, абатыса, сястра святой Вальдэтруды.
Агіяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Мабёж у арыстакратычнай сям’і, блізкай да дынастыі франкскіх каралёў Меравінгаў. Яе бацькі, святы Вальберт і святая Бертылія, жылі ў Фландрыі ў правінцыі Эно. Яе хацелі аддаць замуж, але яна абрала жыццё ў манастыры. Пазней яна пабудавала невялікі манастыр на беразе ракі Самбра, каля горада Мабёж. Гэты манастыр пасля пераўтварыўся ў жаночае бенедыктынскае абацтва, у якім Адэльгунда ў 661 годзе стала першай настаяцельніцай.
Звесткі пра Адэльгунду ўтрымліваюцца ў актах баландыстаў.
У гонар Адэльгунды названы астэроід (647) Адэльгунда, адкрыты ў 1907 годзе.