Азаніды
Выгляд
(Пасля перасылкі з Азанід)
Азаніды — злучэнні, у якіх атамы кіслароду злучаныя і паміж сабою, і з атамамі менш электраадмоўнага элемента.
У крышталічнай рашотцы азанідаў прысутнічаюць аніёны (O3)-. Азаніды тэрмічна і хімічна мала стабільныя, моцныя акісляльнікі. Утрыманне кіслароду ў азанідах большае, чым у надпераксідах. Лёгка распадаюцца з выдзяленнем кіслароду.
Ужываюцца для тых жа мэтаў, што і пераксіды.