Перайсці да зместу

Азаніды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Азаніды[1] — злучэнні, у якіх атамы кіслароду злучаныя і паміж сабою, і з атамамі менш электраадмоўнага элемента.

У крышталічнай рашотцы азанідаў прысутнічаюць аніёны (O3)-. Азаніды тэрмічна і хімічна мала стабільныя, моцныя акісляльнікі. Утрыманне кіслароду ў азанідах большае, чым у надпераксідах. Лёгка распадаюцца з выдзяленнем кіслароду.

Ужываюцца для тых жа мэтаў, што і пераксіды.

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. 35. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4.