Азія Абдэль Маджыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азія Абдэль Маджыд
араб. آسيا عبد المجيد‎‎
Дата нараджэння 1943
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 2023(2023-05-03)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Mohammed Moftahh Elfitory[d][2]
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, педагог, акцёрка, пісьменніца

Азія Мухамад Том аль-Тахер аль-Кітабі (араб. آسيا محمد توم الطاهر الكتيابي‎‎; больш вядомая пад псеўданімам Азія Абдэль Маджыд, араб. آسيا عبد الماجد‎‎; 19433 мая 2023[3]) — піянер суданскага тэатра, педагог і першая прафесійная суданская актрыса, якая атрымала прызнанне за свае сцэнічныя выступленні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Амдурмане. Маці — Батул Мухамад Ахмед аль-Шэйх аль-Джалі. Дзяўчынка жыла пад апекай свайго сваяка Абдула (Абдэля) Маджыда, які стаў для яе другім бацькам. У будучыні Азія будзе выкарыстоўваць яго імя ў якасці псеўданіма[4].

Пачатковую адукацыю атрымала ў школе Абдэля Манейма ў Хартуме, сярэдняю — у школе Карары[5], дзе ўступіла ў школьную акцёрскую асацыяцыю, працуючы пад кіраўніцтвам Бутану Халед[4]. У 1959 годзе паступіла ў жаночы каледж у Амдурмане, пасля заканчэння якога ў 1962-м працавала там жа выкладчыкам. Пазней атрымала ступень магістра ў Хартумскім Міжнародным інстытуце арабскай адукацыі і дадатковых даследаванняў. Потым працягнула адукацыю ў Егіпце. У каірскім тэатры Аль-Хаям Азія згуляла другарадную роль у спектаклі «Аль-Бакашын», дзе галоўную ролю выканаў Фарыд Шаукі  (ар.)[5].

З 1963 года працавала ў грамадскім тэатры і здымалася ў серыяле «Рамаданіят» з Фадэлем Саідам  (ар.) у галоўнай ролі[4]. У 1965 годзе згуляла ў спекталі «Бамсіка», прэм’ера якога адбылася ў новым Нацыянальным тэатры Амдурмана[6].

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны красавіка 2023 года ў Судане разгарнуўся канфлікт паміж сілавікамі. Вечарам 3 мая Азія Абдэль Маджыд сканала ў Хартуме ад асколачнага ранення, атрыманага падчас траплення снарада ў дом жанчыны[7]. Яе пахавалі праз некалькі гадзін на тэрыторыі дзіцячага садка, дзе яна працавала, таму што ехаць на могілкі было занадта небяспечна[8].

Зноскі

  1. а б وفاة فنانة شهيرة اثر اصابتها في اشتباكات السودانAl Jadeed, 2023. Праверана 4 мая 2023.
  2. https://www.afrigatenews.net/article/%D9%85%D8%AA%D8%A3%D8%AB%D8%B1%D8%A9-%D8%A8%D8%A5%D8%B5%D8%A7%D8%A8%D8%AA%D9%87%D8%A7-%D9%85%D9%82%D8%AA%D9%84-%D8%A3%D8%B1%D9%85%D9%84%D8%A9-%D8%A7%D9%84%D8%B4%D8%A7%D8%B9%D8%B1-%D9%85%D8%AD%D9%85%D8%AF-%D8%A7%D9%84%D9%81%D9%8A%D8%AA%D9%88%D8%B1%D9%8A-%D9%88%D9%81%D9%86%D8%A7%D9%86-%D8%A7%D9%84%D8%B3%D9%88%D8%AF%D8%A7%D9%86-%D8%A7%D9%84%D8%A3%D9%88%D9%84%D9%89/
  3. أفريقيا. "الخرطوم .. مقتل أرملة الشاعر محمد الفيتوري فنانة"
  4. а б в "شخصيات عطرّت تأريخنا آسيا عبد الماجد .. رائدة المسرح السوداني | آخر لحظة | آخر لحظة".
  5. а б آسيا محمد توم الكتيابي: لجنة لتكريم الفيتوري والمساهمة في عودته
  6. "أثر استخدام طريقة المناقشة على تحصيل طلاب الصف الأول الثانوي بالسودان في مادة التربية الإسلامية : دراسة تجريبية على ولاية الخرطوم"
  7. الخرطوم .. مقتل أرملة الشاعر محمد الفيتوري فنانة السودان الأولى
  8. "Sudan crisis: Actress Asia Abdelmajid killed in Khartoum cross-fire". BBC News. 2023-05-04. Праверана 2023-05-06.