Айзенштацкая ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Айзенштацкая ратуша
ням.: Rathaus Eisenstadt)
47°50′48″ пн. ш. 16°31′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Горад Айзенштат
Тып будынка ратуша
Дата пабудовы 1560 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айзенштацкая ратуша (ням.: Rathaus Eisenstadt) — будынак у Айзенштаце, размешчаны ў самым цэнтры Старога горада, па адрасе Галоўная вуліца (ням.: Hauptstraße), дом № 35.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ратуша была пабудавана ў 1560 годзе і перабудавана зноў у 1648 годзе, пасля прылічэння Айзенштата, паводле ўказа імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда III, да вольных гарадоў. Насценныя роспісы былі створаны, верагодна, у эпоху ранняга Адраджэння і пазней скарэктаваны ў стылі барока. У 1940-х гадах яны былі адрэстаўраваны аўстрыйскім мастаком Рудольфам Гольцінгерам.

Эркер з гербам горада

Алегарычныя жаночыя фігуры сімвалізуюць галоўныя дабрадзейнасці — Веру, Надзею, Любоў, Справядлівасць, Мудрасць, Мужнасць і Умеранасць. Тут жа намаляваны сцэны на біблейскія сюжэты — прытча пра Саламонава рашэнне, прытча пра Юдзіф і Алаферна, прытча пра Саламона і царыцу Саўскую. На цэнтральным эркеры размешчаны герб вольнага горада Айзенштата і сонечны гадзіннік.

Інтэр’ер ратушы рэканструявалі некалькі разоў, спачатку ў 19391940 гадах, а затым у 1959 годзе. Асабліва прыгожая Вясельная зала Ратушы са столлю ў стылі рэнесанс.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]