Айк Мусаханян
Нарадзіўся |
20 сакавіка 1998 (26 гадоў) |
|||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 189 см | |||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 2 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Айк Мусаханян (нар. 20 сакавіка 1998, Мінск, Беларусь) — французскі футбаліст армянскага паходжання, нападнік фінскага клуба «Хака» з Валкеакаскі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску ў армянскай сям’і, якая пераехала ў Беларусь у савецкія часы[1]. Ва ўзросце 7 гадоў разам з бацькамі пераехаў у Францыю, у горад Кальмар, дзе і пачаў займацца футболам. Пазней выступаў таксама за юнацкія каманды «Вітэнгайма» і «Бельфора». Аднак, ва ўзросце 18 гадоў не падпісаў у Францыі прафесійнага кантракта ні з адным клубам, і ў 2017 годзе пераехаў у Беларусь, далучыўшыся да клуба Першай лігі «Энергетык-БДУ».
У складзе мінскага клуба стаў пераважна выхадзіць на замену. У сезоне 2018 забіў 4 галы і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачаў у дубліруючым складзе «Энергетыка-БДУ». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 красавіка 2019 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы з салігорскім «Шахцёрам» і праз хвіліну адзначыўся голам, а ўжо ў дадатковы час забіў другі гол, чым прынёс сваёй камандзе перамогу з лікам 4:3. У далейшым трывала з’яўляўся ў асноўным складзе, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях ад апорнага паўабаронцы да нападніка. Пасля сезона 2021 стаў з 75 гульнямі лідарам сярод усіх ігракоў па колькасці праведзеных матчаў за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2022 года пакінуў мінскі клуб[2] і неўзабаве стаў іграком армянскага «Ноа»[3], дзе гуляў да канца сезона 2022/23. У жніўні 2023 года далучыўся да фінскага клуба «Хака».
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
9 | 2 |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() |
28 | 4 |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
24 | 3 |
2020 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
24 | 3 |
2021 | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() |
27 | 1 |
2021/22 (2) | Д1 | Ноа | ![]() |
15 | 0 |
2022/23 | Д1 | Ноа | ![]() |
25 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Тур 5. Будем знакомы: Айк Мусаханян. Иногда забываю побриться — и Юревич дает 250 отжиманий(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2022. Праверана 3 мая 2019.
- ↑ "Энергетик"-БГУ покинули еще четыре футболиста
- ↑ Мусаханян перешел в армянский "Ноа"