Кальмар (Францыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Кальмар
Colmar
Герб
Герб
Colmar, straatzicht Rue Kleber-rue des Têtes positie2 foto1 2013-07-24 11.09.jpg
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Глава
Gilbert Meyer
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Плошча
66.57 км²
Вышыня цэнтра
197 м
Насельніцтва
67 163 чалавек
Шчыльнасць
981 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
389
Паштовыя індэксы
68000
Афіцыйны сайт
colmar.fr (фр.) 
Кальмар на карце Францыі
Кальмар (Францыя) (Францыя)
Кальмар (Францыя)

Кальма́р (фр.: Colmar, вымаўляецца [kɔlmaʁ ], ням.: Colmar, па-эльзаску: Kulmer [ku:lmër]) — горад на паўночным усходзе Францыі, у цэнтральнай частцы рэгіёна Эльзас, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Рэйн Верхні. Насельніцтва 67 409 чал. (2011) — гэта трэці паводле велічыні горад Эльзаса (пасля Страсбурга і Мюлуза) і другі ў Верхнім Рэйне. Размешчаны ў сэрцы вінаробчага рэгіёна, Кальмар атрымаў мянушку «сталіцы Эльзаскіх він»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кальмар упершыню згадваецца ў 823 годзе пад назвай Columbarium (т.б. галубятнік), як уладанне караля франкаў Людовіка I Набожнага. Каля 1000 года на месцы сучаснага калегіума Св. Марціна была пабудавана першая царква. У 1106 горад згарэў. У 1156, 1179 і 1186 горад наведваў імператар Фрыдрых I Барбароса. У 1226 Кальмар становіцца імперскім горадам непасрэдна пад уладай Фрыдрыха II[2]. У гэты час у горадзе асталяваліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх ордэнаў: францысканцы, дамініканцы, аўгусцінцы. У 1295 была пабудавана першая ратуша, а ў 1337 — рачны порт. У 1354 Кальмар далучыўся да дэкаполіса — саюза дзесяці вольных гарадоў Эльзаса. У 1376 горад атрымаў права выбіваць уласную манету. У 1418 у Кальмары прайшла эпідэмія чумы. У 1512 з горада прагналі яўрэяў. У 1575 у горадзе афіцыйна дазваляецца лютэранства (побач з каталіцтвам). Падчас Трыццацігадовай вайны Кальмар быў заняты ў 1632 годзе шведамі. У 1673 годзе горад занялі французы, а ў 1679 паводле Німвегенскіх мірных дагавораў ён афіцыйна стаў часткай дзяржавы Людовіка XIV. З 1791 Кальмар стаў цэнтрам дэпартамента Рэйн Верхні, а па заканчэнні франка-прускай вайны (18701871) — часткай рэйхсланда Эльзас-Латарынгія. Але ўжо ў 1918, па выніках Першай сусветнай вайны горад зноў адыйшоў да Францыі. 22 жніўня 1926 увайшло ў гісторыю горада як Кальмарская крывавая нядзеля: на гэты дзень прэфектура дала дазвол прыхільнікам аўтаноміі на правядзенне мітынгу, але французскія нацыяналісты пры дапамозе жандармерыі напалі на дэманстрантаў і нават паранілі некаторых з іх[3]. З 1940 горад быў заняты войскамі Трэцяга Рэйха, пакуль 2 лютага 1945 яго не вызвалілі войскі антыгітлераўскай кааліцыі. З таго часу ён належыць Францыі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Histoire du vignoble alsacien Alsace vins : votre site sur les vins alsacien
  2. De 823 à 1499 — Des origines à la cité médiévale Office de Tourisme
  3. [1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]