Акадэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Акадэм (або Экадэм, Гекадэм: стар.-грэч.: Ἀκάδημος, Ἑκάδημος) — старажытнагрэчаскі герой[1], які паказаў братам Кастару і Палідэўку месца, дзе была схавана іх сястра Алена, выкрадзеная Тэсеем. Распавёў Дыяскурам, што Алену хаваюць у Афіднах[2] (мястэчка ў Атыцы).

Устанаўленне свята Праметэя з бегам з гаю Акадэма ў Керамік было апісана ў трагедыі Эсхіла «Праметэй-агняносец»[3].

Лічылася, што Акадэм пахаваны ў святым аліўкавай гаі ў шасці стадыях на паўночны захад ад Афін, за варотамі Эрыя, які ён пасадзіў і дзе знаходзіўся яго дом. У гэтым гаі вучыў Платон (з 387 г. да н. э.), потым яго вучні, і іх школа атрымала назву «Акадэмія». Гай Акадэміі высек Сула ў час аблогі Афіны[4].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т. 1. С. 55; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 1. С. 9.
  2. Плутарх. Тесей 32.
  3. Эсхил, фр.208 Радт
  4. Аппиан. Римская история, XII, 30.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.